Logo Polskiego Radia
Print

Заражаныя нацызмам заражалі малярыяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2012 16:09
Афёра ў Аўстрыі.

Псыхіятры, якія пасьля вайны працавалі ў санітарна-эпідэміялягічнай службе, праводзілі псэўданавуковыя экспэрымэнты на дзецях.

На мінулым тыдні Вільгельм, якога яшчэ шаснаццацігадовым хлапцом трымалі ў псыхіятрычным шпіталі Венскага мэдыцынскага ўнівэрсытэта, распавёў журналістам, як яго лячылі ўколамі з заражанай малярыяй крывёй, узятай ад іншых дзяцей.

“Гэтая справа – гэта толькі пачатак. Раней мы не займаліся дзіцячымі псыхіятрычнымі шпіталямі. Нявыключана, што нас чакае новая лявіна” – кажа “Газэце” праф. Хорс Шрайбэр, гісторык з Унівэрсытэта ў Інсбруку.

Шпіталь, дзе лячылі Вільгельма, загадаў правесьці сьледзтва. Дактары праводзяць размовы з былымі працаўнікамі й шукаюць мэдыцынскую дакумэнтыцыю з 60-х гадоў. Акрамя паказаньняў мужчыны доказаў няма. У крыві пасьля заражэньня не засталося й сьледу. Але ўжо вядома, што Вільгельм не адзінае дзіця, якога лячылі малярыяй. Журналістам паскардзілася яшчэ адна ахвяра. Прэса апісала дзейнасьць Марыі Новак-Фогль, якая да 1987 году кіравала дзіцячай псыхіятрычнай клінікай у Інсбруку. Яе апантанасьцю было змаганьне з ананізмам сярод моладзі. Адным са спосабаў барацьбы былі ўколы гармонаў, якія выкарыстоўвалі для паніжэньня ўзбуджанасьці ў скаціны. Іншай тэрапіяй было працяглае абпраменьваньне рэнтгенам. Падчас вайны Новак-Фогль была перакананай нацысткай. Сірот яна выкарыстоўвала як паддосьледных трусаў, якія для грамадзтва былі абыякавымі.

Большасьць персаналу ў аўстрыйскіх пасьляваенных дзіцячах дамах складалі даўнішнія нацысты. Характары выхаванцаў яны ламалі пабоямі, а неслухаў дасылалі ў псыхіятрычныя клінікі.

Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт