Фірмы – за даўгі!
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.02.2012 17:32
Беларускія ўлады прадаюць прадпрыемствы краіны, каб аплаціць мільярдныя даўгі.
У гэтым годзе прыватызаваць будуць зноў на 2,5 мільярда даляраў, піша польская штодзёнка „Rzeczpospolita”.
Беларускі ўрад прадставіў на разгляд Лукашэнку сьпіс фірмаў, якія будуць выстаўлены на продаж. Выжываньне беларускага бюджэту ў гэтым годзе будзе залежаць ад таго, ці расейскі бізнэс зацікавіцца гэтымі прадпрыемствамі. У плянах ураду продаж 19 прадпрыемстваў за 2,5 мільярда даляраў.
Аднак дагэтуль прыватызацыя ў Беларусі ішла павольнымі тэмпамі. У 2011 годзе афіцыйны Менск рэалізуаваў 19% прыватызацыйных плянаў. У агульным сьпіс складаўся са 133 прыдпрыемстваў, 83 зь іх ніхто нават не зацікавіўся. За іншыя прадпрыемствы беларускі бок выстаўляў занадта вялікя кошты. Напрыклад, сотавага апэратара МТС беларускія ўлады хацелі прадаць за мільярд даляраў. Расейскія фірмы гатовыя былі заплаціць ня больш за 500 мільёнаў. Іншыя прадпрыемствы адштурхоўвалі інвэстараў тэхналягічнай адсталасьцю ды стратнасьцю.
Аднак беларускія ўлады вымушаныя праводзіць прыватызацыю. Умовай прадстаўленьня расейскіх крэдытаў зьяўляецца здабыцьцё беларускім рэжымам 7,5 мільярда даляраў з прыватызацыі да канца 2013 году.
У Лукашэнкі няма цяпер выбару. Доступ да заходніх капіталаў і тэхналёгіяў ён закрыў сабе рэпрэсіямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. У выніку Расея мае неабмежаваную манаполію на набыцьцё беларускіх актываў, зазначае штодзёнка „Rzeczpospolita”.
jl