Logo Polskiego Radia
Print

Беларус памірае за сьцяг

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.02.2012 15:13
Альбо яны мяне выпусьцяць, альбо я памру – піша ў сваім лісьце з-за кратаў Сяргей Каваленка.

/

Прайшло ўжо 63 дні ад моманту, калі 37-гадовы сябра Народнага фронту аб’явіў галадоўку ў віцебскім СІЗА.

Ён знаходзіцца ў крытычным стане, можа памерці ў любую хвіліну. На ягоным твары жоўтыя плямы. Гэта праява вельмі дрэннай працы ўнутраных органаў – распавядае Алена Каваленка пасьля кароткай сустрэчы з мужам, якая адбылася ў пятніцу.

Каваленка праславіўся тым, што 7 студзеня 2010 году вывесіў бел-чырвона- белы сьцяг на галоўнай елцы ў цэнтры Віцебска.

Ялінка была гонарам лякальных уладаў. Губэрнатар хваліўся, што на самай вялікай плошчы ў краіне стаіць самая вялікая елка. Таму й рэакцыя была адпаведна брутальнай – кажа віцебскі журналіст Сяргей Серабро, сьведак здарэньня.

Каваленку затрымалі, зьбілі й адправілі ў аддзяденьне міліцыі. Жаданьне атрымаць дапамогу ад Захаду змусіла ўладу сьцішыць справу й адпусьціць вязьня. Але неўзабаве Каваленку асудзілі на гады за хуліганства. Яго зноў арыштавалі 19 сьнежня 2011 году, пасьля чаго была аб’яўлена галадоўка.

Сёньня распачалася новая справа апазыцыянэра. Яму пагражае да чатырох з паловаю гадоў турмы.

Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт