Прымаючы даверчыя лісты ад шэрагу амбасадараў, ён даў ацэнкі шырокаму спэктру міжнародных пытаньняў.
Гэта й зразумела, апошнім часам, беларускаму кіраўніку ня часта здараюцца нагоды цікавіцца замежнай палітыкай. Летась Аляксандар Лукашэнка падарожнічаў у асноўным па постсавецкай прасторы: Туркмэністан, Таджыкістан, Казахстан, ну й, вядома ж, Расея. Быў яшчэ загадкавы візыт у Катар. У бягучым годзе беларускі кіраўнік таксама стрымліваецца з далёкімі ваяжамі, усё Сочы ды Сочы.
Таму нагодай пагаварыць на міжнародныя тэмы стала ўручэньне даверчых граматаў адразу ад 9 амбасадараў з розных закуткоў сьвету, ад Эўропы па Лацінскую Амэрыку. Тут вам і Ізраіль, Кітай, Люксэмбург ды Сан-Марына, Этыёпія й Японія.
Беларускі кіраўнік быў надзвычай шчодрым на заявы, якія сьмела можна назваць сэнсацыйнымі. Напрыклад, японцаў ён запрасіў у Беларусь будаваць АЭС, кітайцаў запэўніваў у стратэгічным партнэрстве, а Эўропе пагражаў жорсткімі санкцыямі, дадаючы, што ён за сяброўства й дыялёг. Што азначаюць гэтыя заявы? Ці беларускую замежную палітыку чакаюць новыя павароты або напрамкі, як, напрыклад, японскі? Пра гэта мы запыталіся ў беларускіх экспэртаў. Аглядальнік Аляксандар Класкоўскі бачыць у гэтым жаданьне ўладаў паказаць, што мы таксама можам весьці размову пра велізарныя праекты.
Аляксандар Класкоўскі: Беларускі кіраўнік разумеў, што японцы ня кінуцца адчыняць тут сваю вытворчасьць. Лукашэнку важна было паказаць перад электаратам, што ён гаворыць пра важныя праекты. Гэта звычайны падыход беларускага кіраўніцтва абвяшчаць напалеонаўскія пляны пры сустрэчах з кітайцамі, або іншымі сябрамі накшталт Уга Чавэса. Празь нейкі чась высьвятляецца, што атрымаўся пшык, але звону было многа.
Японскаму боку беларускі кіраўнік прапанаваў ажно некалькі вялікіх праектаў. Гэта й будова атамнай станцыі - "прыгожую, добрую, значна лепшую за іншыя, як умеюць рабіць японцы”. Гэта й вытворчасьць легкавых аўтамабіляў у Беларусі ды перадача вопыту ў ліквідацыі аварыі на АЭС. Аляксандар Класкоўскі зазначыў, што для рэалізацыі гэтых плянаў трэба зусім нічога: мець грошы ды пераадолець супраціў Расеі.
Аляксандар Класкоўскі: Што тычыцца атамнай станцыі, то позна піць баржомі. З расейцамі падпісаныя ўсе паперы й яны ня выпусьцяць так лёгка са сваіх абцугоў. Калі б гэта сапраўды было ў практычнай плашчыні, першым пытаньнем японцаў было: ці ёсьць у вас „залаты запас”, калі ў вас такі шырокі размах?
Нашмат больш жорсткае стаўленьне беларускі кіраўнік дэманстраваў перад амбасадарамі заходніх краінаў. Ён пагражаў жорстка адказаць на санкцыі з боку ЭЗ. Маўляў, ані кроку назад пад ціскам Эўропы, як у 1941. Блёгеры ўжо заўважылі, што гэтымі словамі Лукашэнка нагадваў Мілошавіча ды Кадафі ў апошні год іх кіраваньня. На думку палітоляга Юрыя Чавусава, за гэтымі пагрозамі хаваецца жаданьне прадухіліць увядзеньне новых санкцыяў.
Юры Чавусаў: Такі фармат, як сустрэчы з амбасадарамі, ня тое месца, дзе робяцца стратэгічныя заявы. Шэраг апошніх супярэчлівых заяваў Аляксандра Лукашэнкі былі выкліканы патрэбай актывізаваць беларускую замежную палітыку ў накірунку прадухіленьня ўзмацненьня санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі.
Учора прагучала яшэ адна цікавая заява. Аляксандар Лукашэнка сказаў этыёпскаму амбасадару, што готовы ствараць там беларускую выспачку, ды думае зь ім там хутка сустрэцца. Цікава, што за пляцдарм хоча пабудаваць беларускі кіраўнік у гэтай далёкай афрыканскай краіне? Дагэтуль мы ведалі толькі пра беларускую выспачку ў Сочы.
Нягледзячы на ўсю шматслоўнасьць ды шырыню ўчорашніх выказваньняў Лукашэнкі, ніякіх зьменаў у зьнешняй палітыцы краіны не чакае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Андрэй Фёдараў: На падставе гэтых заяваў нічога канкрэтнага пра беларускую міжнародную палітыку сказаць нельга. Бачна, што ёсьць крыўда на ЭЗ, раздражненьне. У астатнім мы ўжо шмат разоў чулі заклікі да супрацоўніцтва, ісьці сюды зь інвэстыцыямі. Гэтаму ня вельмі спрыяе эканамічная сытуацыя. Нічога новага не прагучала.
Відаць, нічога новага для сябе не пачулі ўчора й прадстаўнікі Эўразьвязу. Сёньня амбсадар па надзвычайных даручэньнях Чэхіі Пэтэр Марэш заявіў, што беларускага міністра замежных справаў не запрасілі на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Вышаградзкай групы ды Ўсходняга партнэрства. Маўляў, афіцыйны Менск ведае, што трэба зрабіць, каб яго пачалі запрашаць.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч
Куды сабраўся беларускі кіраўнік?
Даўно Аляксандар Лукашэнка не быў такі шматслоўным на тэму замежнай палітыкі. Прымаючы даверчыя лісты ад шэрагу амбасадараў, ён даў ацэнкі шырокаму спэктру міжнародных пытаньняў.
Гэта і зразумела, апошнім часам, беларускаму кіраўніку ня часта здараюцца нагоды цікавіцца замежнай палітыкай. Летась Аляксандар Лукашэнка падарожнічаў у асноўным па постсавецкай прасторы. Туркмэністан, Таджыкістан, Казахстан ну і вядома ж Расея. Быў яшчэ загадковы візыт у Катар. У бягучым годзе беларускі кіраўнік таксама стрымліваецца з далёкімі ваяжамі, усё Сочы ды Сочы.
Таму нагодай пагаварыць на міжнародныя тэмы стала ўручэньне даверчых граматаў адразу ад 9 амбасадараў з розных закуткоў сьвету, ад Эўропы па Лацінскую Амэрыку. Тут вам і Ізраіль, Кітай, Люксэмбург ды Сан-Марына, Этыёпія ды Японія.
Беларускі кіраўнік быў надзвычай шчодрым на заявы, якія сьмела можна назваць сэнсацыйнымі. Напрыклад, японцаў ён запрасіў у Беларусь будаваць у Беларусь АЭС, кітайцаў зарэўніваў у стратэгічным партнэрстве, а Эўропе пагражаў жорсткімі санкцыямі, дадаючы, што ён за сяброўства ды дыялёг. Што азначаюць гэтыя заявы? Ці беларускую замежную палітыку чакаюць новыя павароты або напрамкі, як напрыклад, японскі? Пра гэта мы запыталіся ў беларускіх экспэртаў. Аглядальнік Аляксандр Класкоўскі бачыць у гэтым жаданьне уладаў паказаць, што мы таксама можам весьці размову пра вялізарныай праекты.
Аляксандр Класкоўскі: Беларускі кіраўнік разумеў, што японцы не кінуцца адчыняць тут сваю вытворчасьць. Лукашэнку важно было паказаць перад электаратам, што ён гаворыць пра важныя праекты. Гэта звычайны падыход беларускага кіраўнітцва абвяшчаць напалеонаўскія пляны пры сустрэчах з кітайцамі, або іншымі сябрамі накшталт Уга Чавэса. Праз нейкі чась высьвятляецца, што атрымаўся пшык, але звону было многа.
Японскаму боку беларускі кіраўнік прапанаваў ажно некалькі вялікіх праектаў. Гэта і будова атамнай станцыі, прыгожую, добрую, значна лепшую за іншыя, як умеюць рабіць японцы”. Гэта й вытворчасьць легкавых аўтамабіляў у Беларусі ды перадачу вопыту ў ліквідацыі аварыі на АЭС. Аляксандар Класкоўскі зазначыў, што для рэалізацыі гэтых плянаў трэба зусім нічога: мець грошы ды пераадолець супраціў Расеі.
Аляксандар Класкоўскі: Што тычыцца атамнай станцыі, то позна піць баржомі. З расейцамі падпісаныя ўсе паперы й яны не выпусьцяць так лёгка са сваіх абцугоў. Калі б гэта сапраўды было у практычнай плашчыні, першым пытаньнем японцаў было: ці ёсьць у вас „залаты запас”, калі ў вас такі шырокі размах?
Нашмат больш жорсткае стаўленьне беларускі кіраўнік дэманстраваў перад амбасадарамі заходніх краінаў. Ён пагражаў жорстка адказаць на санкцыі з боку ЭЗ. Маўляў, ані кроку назад пад ціскам Эўропы, як у 1941-м. Блёгеры ўжо заўвазылі, што гэтымі словамі Лукашэнка нагадваў Мілошавіча ды Кадафі ў апошні год іх кіраваньня. На думку палітоляга Юрыя Чавусава, за гэтымі пагрозамі хаваецца жаданьне прадухіліць увядзеньне новых санкцыяў.
Юры Чавусаў: Такі фармат, як сустрэчы з амбасадарамі ня тое месца, дзе робяцца стратэгічныя заявы. Шэраг апошніх супярэчлівых заяваў Аляксандра Лукашэнкі былі выкліканы патрэбай актывізаваць беларускую замежную палітыку ў накірунку прадухіленьня ўзмацненьня санкцыяў ЭЗ у дачыненні да Беларусі.
Учора прагучала яшэ адна цікавая заява. Аляксандар Лукашэнка сказаў этыёпскаму амбасадару, што готовы ствараць там беларускую выспачку, ды думае зь ім там хутка сустрэцца. Цікава, што за пляцдарм хоча пабудаваць беларускі кіраўнік ў гэтай далёкай афрыканскай краіне? Дагэтуль мы ведалі толькі пра беларускую выспачку ў Сочы.
Нягледзячы на ўсю шматслоўнасьць ды шырыню выказваньняў учорашніх выказваньняў Лукашэнкі, ніякіх зьменаў у зьнешняй палітыцы краіны не чакае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Андэй Фёдараў: На падставе гэтых заяваў нічога канкрэтнага пра беларускую міжнародную палітыку сказаць нельга. Бачна, што ёсьць крыўда на ЭЗ, раздражненьне. У астатнім мы ўжо шмат разоў чулі заклікі да супрацоўніцтва, ісьці сюды з інвэстыцыямі. Гэтаму не вельмі спрыяе эканамічная сытуацыя. Нічога новага не прагучала.
Відаць, нічога новага для сябе не пачулі ўчора і прадстаўнікі Эўразьвязу. Сёньня амбсадар па надзвычайных даручэньнях Чэхіі Пэтэр Марэш заявіў, што беларускага міністра замежных справаў не запрасілі на сустрэчу кіранікоў МЗС Вышэградскай групы ды Ўсходняга партнэрства. Маўляў, афіцыйны Менск ведае, што трэба зрабіць, каб яго пачалі запрашаць.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч