Logo Polskiego Radia
Print

Варшава жыве Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.04.2013 15:58
  • Варшава жыве Беларусьсю.mp3
Бліжэйшыя дні пройдуць у Варшаве пад знакам Беларусі.

/

У нядзелю пройдзе традыцыйны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”. На бягучым тыдні таксама адбудзецца прэм’ера кінастужкі “Жыве Беларусь!”

Канцэрты ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю з 2006 году ладзіць ініцыятыва „Wolna Białoruś”. Сёлетні канцэрт будзе праходзіць восьмы раз. Пра тое, што можна будзе пачуць у варшаўскім Старым горадзе расказвае каардынатар канцэрту Філіп Пэльц.

Ф. Пэльц: На канцэрце ў Варшаве выступяць як польскія, так і беларускія гурты. З польскага боку гэта будуць “Strachy na Lachy” i „Izrael” разам з госьцьмі – Мунек Сташчык і Венё. Беларускія гурты – “Крамбамбуля”на чале зь Лявонам Вольскім і “Дзецюкі”. Акрамя гэтага са сцэны выступяць госьці – гэта жонкі беларускіх апазыцыянэраў, якія сядзяць у вязьніцы. Плянуюцца хэпэнінгі, удзел у якіх будзе прымаць публіка.

Падобны канцэрт ужо адбыўся ў Гданьску, а 19 красавіка, у пятніцу, пройдзе ў горадзе Шчэцін.

Акрамя канцэрту, 20 красавіка ў кінатэатры “Атланціка” ў Варшаве будзе арганізаваны спэцыяльны паказ фільма “Жыве Беларусь!”, які на бягучым тыдні ўваходзіць на экраны польскіх кінатэатраў. Стужка распавядае пра лёс беларускага музыкі, пра яго апазыцыйную дзейнасьць. Галоўны герой, Мірон, адкрыта супрацьстаіць сыстэме, якая перасьледуе яго й яго сям'ю.

Адразу пасьля спэцыяльнага паказу адбудзецца спатканьне з жонкамі беларускіх апазыцыянэраў: Натальляй Пінчук, Марынай Адамовіч, Настай Дашкевіч і дачкой Міколы Аўтуховіча Кацярынай.

Арганізатар канцэрту й сустрэчы з жонкамі палітвязьняў - ініцыятыва “Wolna Białoruś”. На старонцы імпрэзы чытаем: “Пра суседзяў варта памятаць і варта ім дэманстраваць сваю памяць. Асабліва, калі гэта такія сардэчныя суседзі. Ужо некалькі гадоў нашую падтрымку беларускаму грамадзтву мы выказваем, між іншым, у рытме гучнай музыкі. Мы запрашаем на культавы канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”. Няхай польска-беларуская салідарнасьць знойдзе сваё адлюстраваньне не сцэне й вакол яе!”

Ф. Пэльц: У цэнтры Варшавы зьбіраюцца маладыя (але ня толькі) людзі, якія хочуць ня толькі паслухаць музыку, а таксама хочуць выказаць супраціў дыктатуры Лукашэнкі.

На старонцы канцэрту можна паслухаць музыку выканаўцаў, якія выступяць у Варшаве: solidarnizbialorusia.pl

ав



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт