Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшоў фэстываль “Амбасовішча”

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.09.2013 17:11
  • амбасовішча.mp3
На падворку амэрыканскай амбасады выступілі вядомыя беларускія музыкі.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

Раней, пакуль быў амбасадар ЗША, “Амбасовішча” ладзілася на тэрыторыі амбасадаравай рэзыдэнцыі ў Раўбічах. Калі ў выніку дыпляматычнага канфліку амбасадар пакінуў краіну, у рэзыдэнцыі адпала патрэба. Таму “Амбасовішча” перабралася на тэрыторыю амбасады ў Менску. Ладны падворак лёгка зьмясьціў некалькі соцень гасьцей. Адкрываў “Амбасовішча” часовы павераны ў справах ЗША спадар Ітан Голдрыч.

Вёў “Амбасовішча” супрацоўнік амэрыканскай амбасады Алесь Круглякоў.

Патрыцыя Курганава, пра якую згадваў ва ўступным слове спадар часовы павераны, напраўду ўразіла ўсіх гасьцей. Ня толькі сваім чароўным голасам, але й сілаю духу: невідушчая дзяўчына мужна ідзе дарогаю свайго таленту, чым падае прыклад іншым людзям з абмежаванымі магчымасьцямі.

Вядоўца Алесь Круглякоў у пярэрвах між выступамі распавядаў цікавыя байкі пра фестываль. Напрыклад, як “Амбасовішча” дапамагло ўтварыцца новай сям’і.

На “Амбасовішчы” выступілі гурты “Рэха”, “Паніхіда”, Зьміцер Вайцюшкевіч, амэрыканскі гурт Картэр Бразэрс. Быў сярод удзельнікаў і папулярны моладзевы гурт Хэндмэйд Лідар гурта Яўген Валошын прызнаўся, што ён упершыню на амэрыканскай зямлі.

Усіх, як кажуць, парваў выступ Лявона Вольскага ў дуэце з саксафаністам Паўлам Аракелянам. Вольскі выканаў добра вядомыя ўсім песьні. А калі публіка не адпусьціла музыкаў са сцэны воклічамі біс, нечакана прасьпяваў адну з песень са славутага хуліганскага цыклю “Саўка ды Грышка”.

Адметна, што песьня “Расея – зараза” прагучала роўненька пад сьценамі рэзыдэнцыі расейскага амбасадара ў Менску, якая знаходзіцца даслоўна за плотам амэрыканскай амбасады. Аднак ніякай рэакцыі з расейскай тэрыторыі не пасьледвала, таму фэстываль “Амбасовішча” прайшоў у нязмушанай ды вясёлай атмасфэры.

рэпартаж у далучаным гукавым файле

На “Амбасовішчы” пабываў

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт