Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра - "Гадзіна Зямлі"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2015 09:00
  • Гадзіна Зямлі.mp3
У рамках акцыі заклікаецца выключыць сьвятло на адну гадзіну, каб праявіць інтарэс да праблемы зьменаў клімату.

Заўтра, у суботу 28 сакавіка, па ўсім сьвеце пройдзе экалягічная акцыя “Гадзіна Зямлі”. Да яе таксама далучыцца Беларусь.

«Гадзіна Зямлі» — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка. У рамках акцыі заклікаецца выключыць сьвятло на адну гадзіну, каб праявіць інтарэс да праблемы зьмянаў клімату.

У Беларусі ініцыятарам далучэньня да акцыі выступае таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы Дэпартамэнта энэргаэфэктыўнасьці. Пра тое, як «Гадзіна Зямлі» пройдзе заўтра ў Беларусі нам расказала каардынатарка падзеі Анна Дапшэвічютэ.

А. Дапшэвічютэ: Сутнасьць акцыі заключаецца ў тым, каб у адзін дзень, у той жа самы час, ва ўсім сьвеце выключыць максымальную колькасьць сьвятла, каб прадэманстраваць сваю заклапочанасьць праблемай зьмены клімату. Найбольш спэктакулярным зьяўляецца адключэньне падсьветкі Эйфелевай вежы, Біг-Бэна. З кожным годам да акцыі далучаюцца новыя культавыя будынкі. У Менску такімі будынкамі зьяўляюцца Нацыянальная бібліятэка, Менск-Арэна, падсьветка па праспэктах Пераможцаў і Незалежнасьці. Акрамя Менска да акцыі далучаюцца Горадня, Гомель, Берасьце, Баранавічы, Полацк, Наваполацк.

«Зялёная сетка» другі год ладзіць акустычны канцэрт пры сьвечках.

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусьветным фондам дзікай прыроды (WWF) у Аўстраліі сумесна з выданьнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе. Ужо на наступны год акцыя атрымала сусьветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва. Паводле ацэнак WWF, яно закранула больш мільярда жыхароў плянэты.

Поўную гутарку з Аннай Дапшэвічютэ слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт