Logo Polskiego Radia
Print

Мурзёнак: Наш дакумэнт - гэта адказ на новыя выклікі для Беларусі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.02.2016 14:55
  • Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі.mp3
Пра Стратэгію разьвіцьця беларускай нацыі распавядае яе ініцыятар Пётра Мурзёнак.
Пётра МурзёнакПётра Мурзёнакbelaruscanada.org

Праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі” падрыхтавала па выніках дыскусіі група беларускіх экспэртаў. Арганізатарам выступіў часопіс канадзкіх беларусаў “Культура, нацыя”.

Сярод аўтараў дакумэнту: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Мэтай Стратэгіі зьяўляецца пабудова нэйтральнай, нацыянальнай дзяржавы, у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў і прадстаўнікі нацыяўтвараючага этнаса – беларусы.

Аўтары заклікаюць грамадзкасьць далучацца да праекту. Скантактавацца зь імі можна праз сайт sakavik.net.

У далучаным файле слухайце інтэрвію з ініцыятарам дакумэнту Пётрам Мурзёнкам.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт