Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка апазыцыю ў парлямэнт не прапусьціць - экспэрт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2016 18:13
  • выбары.mp3
"Наўрад ці апазыцыя трапіць у парлямэнт, а чуткі на гэтую тэму зьяўляюцца перад кожнымі выбарамі".
foto:belarus.by

Аляксандр Лукашэнка абвясьціў, каго падтрымае дзяржава на сёлетніх выбарах у Палату Прадстаўнікоў. Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў 24 траўня на нарадзе па будучых парлямэнцкіх выбарах. Пры гэтым ён зазначыў, што дзяржаўная падтрымка будзе аказвацца кандыдатам незалежна ад іх палітычных поглядаў.
Паводле словаў Лукашэнкі, кандыдаты на выбарах павінны трымацца прынцыпаў незалежнасьці дзяржавы й дбаць пра дабрабыт насельніцтва.

Ён загадаў скласьці сьпіс крытэраў, паводле якіх дзяржава будзе вызначаць, каго з кандыдатаў падтрымліваць. Прычым дзяржаўная падтрымка будзе аказвацца кандыдатам незалежна ад іх палітычных поглядаў.

«Трэба на такіх кандыдатаў рабіць стаўку. Калі ім будзе патрэбна падтрымка – значыць, трэба іх падтрымаць. Усё роўна, да якіх палітычных плыняў яны будуць належаць. Галоўнае, каб гэта былі сумленныя й прыстойныя людзі», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Чакаецца, што будзе выпрацавана каля дзясятка прынцыпаў. Адным з такіх прынцыпаў Лукашэнка назваў незалежнасьць Беларусі. Другім крытэрам ён назваў імкненьне павышаць дабрабыт людзей без незразумелых радыкальных шокавых рэформаў, якія пашкодзяць насельніцтву.

Ці гэта азначае, што афіцыйны Менск мяняе палітыку адносна апазыцыйных сілаў і што ў парлямэнт будуць дапушчаныя палітыкі з па-за дзяржаўнай сыстэмы? Гэтае пытаньне мы задалі беларускаму палітолягу Андрэю Казакевічу. Ён лічыць, што наўрад ці апазыцыя трапіць у парлямэнт, і нагадвае, што чуткі на гэтую тэму зьяўляюцца перад кожнымі выбарамі.

Апошнімі прадстаўнікамі апазыцыі ў парлямэнце была Група «Рэспубліка» (2000-2004 г.г.). Прайшло шмат часу з таго моманту. Чаму ўлады не дапускаюць у Палату Прадстаўнікоў апазыцыянэраў? Калі б там было некалькі чалавек, то яны й так нічога не маглі б зрабіць, бо большасьць парлямэнту – гэта праўладныя дэпутаты. Дык чаму не пускаюць? Таму што сама сыстэма выбудоўвалася такім чынам, каб выключаць усялякую апазыцыйнасьць з уладных структур, кажа Казакевіч.

Але дапусьціўшы апазыцыю ў парлямэнт афіцыйны Менск выканаў бы добрую працу па піары: на Захад пайшоў бы пасыл, што, маўляў, вось, у нас у парлямэнце ёсьць апазыцыя. Такі піар беларускім уладам тады быў непатрэбны, – кажа экспэрт і зазначае, што эканамічная сытуацыя таксама не была дрэннай.

Адным словам, ці Лукашэнка ласкава дазволіць апазыцыі прайсьці ў парлямэнт і ўвогуле прымаць удзел у выбарах, пакажа час. А часу да парлямэнцкіх выбараў засталося няшмат: яны заплянаваныя на верасень бягучага года.

вс

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт