Logo Polskiego Radia
Print

Хаос і паніка ахапілі Мюнхэн

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.07.2016 15:19
Мюнхэн - паўтарамільённая сталіца Баварыі й найбагацейшы горад Нямеччыны, - вымер.
PAP/EPA/KARL-JOSEF HILDENBRAND

У сталіцы Баварыі адбыўся тэракт. Нападнік застрэліў 10 чалавек, 15 параніў, і застрэліўся. Тэму асьвятляе штодзёнка "Gazeta Wyborcza".

Трагічныя падзеі мелі месца ў буйным гандлёвым цэнтры Алімпія ў Мюнхэне. 18-ці гадовы іранец страляў у людзей з аўтаматычнай зброі. Паліцыя назвала гэта тэрактам ды ўвяла антытэрарыстычны плян.

Учора ўвечары Мюнхэн - паўтарамільённая сталіца Баварыі й найбагацейшы горад Нямеччыны, - вымерла. Улады ўвялі надзвычайнае становішча. Паліцыя папрасіла жыхароў не выходзіць з дамоў. Кавярні пазачынялі свае дзьверы, быў спынены рух гарадзкога транспарту ды нават зачынілі чыгуначны вакзал. У горадзе не змаўкаў гук паліцэйскіх сырэн, а над горадам лёталі верталёты, піша выданьне. Аўтамагістралі былі зачынены, а дарогі перакрыла паліцыя.

Усяму прычына - уварваньне ўзброенага мужчыны ў гандлёвы цэнтар у сэрцы горада. Гэта 130 крам, 1,7 працаўнікоў ды 33 тысячы наведвальнікаў штодня. Спачатку паліцыя казала пра трох нападнікаў, аднак потым гэтая інфармацыя не пацьвердзілася. Спачатку злачынца абстраляў гасьцей рэстарану McDonald's. Пачалася паніка, людзі кінуліся ўцякаць, было чуваць дзіцячы плач. Тэрарыст забіў 10 чалавек ды параніў яшчэ 15.

У сытуацыю ўмяшалася паліцыя, пачалася антытэрарыстычная акцыя. Аднак паліцыя не затрымала нападніка, бо ў будынку быў знойдзены труп маладзёна. Нападнік застрэліўся. Да 2-й ўначы працягваліся пошукі ягоных памагатых. Толькі потым высьветлілася, што нападнік быў адзін, піша выданьне.

Баварскія ўлады паінфавамалі, што напад зьдзейсьніў 18-ці гадовы іракец. Ягоныя матывы невядомыя. Нямецкі ўрад склікае крызыснае паседжаньне, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт