Logo Polskiego Radia
Print

Прарасейскі дэсант з Польшчы ў Маскве

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.08.2016 15:55
Старшыня партыі KORWiN з трыма чальцамі партыі "Зьмена" ды двума лідэрамі аб'яднаньня "Грунвальд" паехалі ў госьці да агрэсара.
Janusz Korwin-Mikke, Photo: Jakub Bułas/Wikimedia Commons/CCJanusz Korwin-Mikke, Photo: Jakub Bułas/Wikimedia Commons/CC

«Крымскі турыст» Януш Корвін-Міке, разам з дзеячамі польскай камуністычнай партыі "Зьмена", лідэр якой усё яшчэ знаходзіцца ў арышце і падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі, паехалі ў чарговую экскурсію ў Маскву. Эўрадэпутат Міке наведаў таксама акупаваную Расеяй Чачню, дзе сустрэўся з адным з галоўных харусьнікаў Пуціна - Рамзанам Кадыравым.

Выданьне «Gazeta Polska Codziennie», спасылаючыся на Фэйсбукавы профіль «Расейская пятая кал1на ў Польшчы» паведамляе, што разам з лідэрам партыі KORWiN ў падарожжа ў краіну-агрэсар адправіліся трое чальцоў партыі "Зьмена" і двое лідэраў прарасейскага Патрыятычна-працоўнага аб'яднаньня "Грунвальд".

Перад візытам у Маскву гэтая група наведала Грозны, дзе Міке, у прыватнасьці, даў інтэрвію для прапагандыстаў з партала "Спадарожнік" пад назвай «Рамзан Кадыраў - гэта досыць разумны чалавек».

У плянах побыту Януша Корвіна-Міке ў Маскве сустрэча з журналістамі, на якой будзе ўдзельнічаць нямецкі нэанацыст і карэспандэнт расійскіх дзяржаўных СМІ Мануэль Оксэнрайтер.

Выданьне «Gazeta Polska Codziennie» нагадвае, хто такі Рамзан Кадыраў і цытуе словы аўтара кнігі «ФСБ падрывае Расею» Юрыя Фэльштынскага пра тое, што Кадыраў быў адзіным чалавекам, які мог выдаць загад аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай. Гэта мела дапамагчы яму прыйсьці да ўлады ў акупаванай Расеяй Чачні.

юр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт