Logo Polskiego Radia
Print

Суседзі Калінінградзкай вобласьці сумуюць па малым памежным руху

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.08.2016 17:16
Адмаўляючыся ад палёгкаў у перасячэньні мажы, польскі ўрад змагаеца з памежнай злачыннасьцю.
ro.com.pl

У выданьні «Polityka» артыкул пра малы памежны рух. Нагадаем, дзякуючы міждзяржаўнай дамове паміж Польшчай і Расеяй жыхары Калінінградзкай вобласьці і памежных раёнаў Польшчы маглі наведваць суседнюю краіну без неабходнасьці афармляць візу.

Малы памежны рух быў уведзены 4 гады таму, але сёлета на пачатку ліпеня ўлады Польшчы прыпынілі дзейнасьць дамовы, аргумэнтуючы гэта пытаньнямі бясьпекі перад самітам NATO і Сусьветнымі днямі моладзі. Вялікія мерапрыемствы прайшлі, а рух ня быў вернуты. Аўтаматычна Расея таксама адмовілася ад дамовы.

Для мясцовых жыхароў, асабліва па польскім баку, рашэньне ўладаў было шокам. Яны спакойна чакалі заканчэньня важных імпрэз, калі госьці з Расеі вернуцца. Не вярнуліся. Прадстаўнікі муніцыпальных органаў пішуць лісты да цэнтральных уладаў. Адзначаюць, што акрамя фінансавых страт, назіраюцца яшчэ страты культурныя. Цягам апошніх некалькіх гадоў многія крамы па польскім баку мяжы жылі галоўным чынам за кошт замежных пакупнікоў, а па расейскім баку будавалі заправачныя станцыі для палякаў. Цяпер уладальнікам прыходзіцца або зьмяняць профіль, або закрываць інтарэс, бо кліентаў няма. У Польшчы створаны Камітэт вяртаньня малога памежнага руху. Людзі сустракаюцца і разам скардзяцца на рашэньне ўладаў, зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй да прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла.

Прэс-сакратар ураду паведаміў, што ўрад не выключае адкрыцьця мяжы, але найважнейшыя для яго пытаньні нацыянальнай бясьпекі. Такім чынам урад змагаеца з памежнай злачыннасьцю.

Магчыма, цяпер госьці, якія прывыклі да пакупак у Польшчы, пачнуць афармляць візы. Але яны дарагія. Першая каштуе паўтары тысячы злотых, пазьней крыху таньней.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт