Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомымі ўдзельнікі "Бардаўскай восені" зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2016 15:47
  • Бардаўская восень.mp3
Днямі ў менскім клюбе «ІЛІ» адбыўся адбор, у якім прыняло ўдзел 30 выканаўцаў.
pixabay.com/CC0

Ужо вядома, якія выканаўцы зь Беларусі прымуць удзел у сёлетнім 23. Фэстывалі беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьні «Бардаўская восень».

Днямі ў менскім клюбе «ІЛІ» адбыўся адбор, у якім прыняло ўдзел 30 выканаўцаў. Журы ў складзе Касі Камоцкай, Алега Хаменкі й Зьміцера Вайцюшкевіча выбрала 9 зь іх. Гэта гурты «Сон-трава», «Мерада», «БарРокка», дуэт «МоркваЦвет», а таксама салісты Міхал Рубін, Марыя Гаўрыленка, Максім Знак, Андрэй Сянькевіч і Мікіта Найдзёнаў.

Як кажа арганізатар Фэстывалю старшыня зьвязу «Шчыты» Ігар Лукашук, можна лічыць, што канцэрт менскага адбору распачаў сёлетнюю «Бардаўскую восень». На ягоную думку, зацікаўленьне ўдзелам у конкурснай частцы фэстывалю з боку беларускіх выканаўцаў не зьмяншаецца.

Размова ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт