Logo Polskiego Radia
Print

Фэйсбук касуе профілі нацыяналістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2016 15:12
Нацыяналісты ў сацыяльных сетках зьбіралі грошы на арганізацыю Маршу незалежнасьці 11 лістапада.
Photo: mw.org.pl

Адміністратары Фэйсбука ліквідавалі профілі Маршу незалежнасьці нацыяналістычна-радыкальнай моладзевай групоўкі «Ўсяпольская моладзь» (Młodzież Wszechpolska), ОНР і «Нацыянальнага руху» (Ruch Narodowy). Нацыяналісты ў сацыяльных сетках зьбіралі грошы на арганізацыю маршу 11 лістапада. Цяпер яны пазбаўленыя гэтай магчымасьці, паколькі на іншых парталах колькасьць сяброў у сотні разоў меншая, чым у Фэйсбуку. Нацыяналісты рыхтуюць пратэст ля польскага офіса Фэйсбука.

Профіль таварыства «Марш незалежнасьці» меў 250 тысяч фанатаў, «Нацыянанальны рух» - 170 тысяч. «Усяпольская моладзь» – 80 тысяч.

Парталы ня зьніклі раптоўна. Працэс ліквідацыі працягваўся некалькі месяцаў. Адміністратары Фэйсбука касавалі, нацыяльналісты-радыкалы спрабавалі вярнуць назад свае профілі.

Нацыяналісты пераконваюць, што тэксты, якія яны публікавалі, не парушалі стандартаў Фэйсбука. Аднак цяжка цяпер гэта пацьвердзіць, паколькі профіляў ужо няма.

Марш незалежнасьці 11 лістапада арганізуецца за ахвяраваньні прыхільнікаў. Польскім радыкалам патрэбна на гэта 80 тысяч злотых ($20 тысяч). У дадзены момант ім нельга рэклямаваць збор сродкаў на Фэйсбуку, а Твітэр не ў стане кампэнсаваць страты, паколькі ў гэтай сетцы ў нацыяналістаў толькі некалькі тысяч прыхільнікаў.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт