Logo Polskiego Radia
Print

Лягер мігрантаў у Кале ліквідаваны, аднак праблема застаецца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2016 15:23
Трагічныя падзеі на праліве Ла-Манш нагадалі, што Эўропе далёка ад вырашэньня міграцыйнага крызысу.
Лягер уцекачоў у КалеЛягер уцекачоў у КалеPhoto: EPA/ETIENNE LAURENT EPA

Учора францускія ўлады паведамілі, што лягер бежанцаў у Кале перастаў існаваць. Паведамлялася, што людзі, якія там жылі, былі пераселеныя, або «добраахвотна» пераехалі ў «цэнтры часовага пражываньня». Насамрэч гэта адбывалася прымусам і з выкарыстаньнем сілы, аб чым паведамлялі СМІ.

Трагічныя падзеі на праліве Ла-Манш нагадалі, што Эўропе далёка ад вырашэньня міграцыйнага крызысу. Праўда, хваля бежанцаў зьмяншаецца, аднак 2016 год зьяўляецца рэкордным па колькасьці патанулых на шляху да Эўропы – дагэтуль 3671 чалавек, і гэта ўжо больш чым за цэлы 2015 год.

Міжнародная арганізацыя па справах міграцыі якраз апублікавала справаздачу, зь якой вынікае, што перад тым як уцекачы дабяруцца да ўзьбярэжжа Міжземнага мора, іх прымушаюць да нявольніцкай працы. У сваю чаргу ў транзытных дзяржавах квітнее гандаль органамі і крывёй тых, хто хоча дабрацца да Эўропы.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт