Logo Polskiego Radia
Print

Навошта маскоўскі суд прызнаў падзеі ва Ўкраіне "дзяржаўным пераваротам"?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.01.2017 13:24
  • 09-руіны.mp3
Відавочна, што рашэньне Дарагамілаўскага суду носіць палітычны, а не прававы характар.
pixabay.com/Public Domain CC0

Перад самым новым годам Дарагамілаўскі суд Масквы задаволіў пазоў былога дэпутата Вярхоўнай рады Ўкраіны Ўладзіміра Алейніка і прызнаў дзяржаўным пераваротам падзеі 2014 году ў Кіеве – пратэсты на Майдане, у выніку якіх быў адхілены ад улады прэзыдэнт дзяржавы, які ўцёк са сваёй сьвітай у Расею. У ходзе судовага разбору судзьдзя дапытала былых кіраўнікоў Украіны, якія ўзначальвалі адміністрацыю прэзыдэнта, Генпракуратуру, МУС і СБУ, у тым ліку былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.

У прававым сэнсе рашэньне расейскага суду ніяк не паўплывае на сытуацыю ва Ўкраіне. Дарэчы, згодна з Канстытуцыяй краіны, адзінай крыніцай улады зьяўляецца народ, і калі народ вырашыў памяняць уладу, ён мае на гэта поўнае права. Тым больш, што актуальны прэзыдэнт Пётр Парашэнка быў выбраны ў ходзе дэмакратычных выбараў. Нават расейскія выбітныя юрысты ўжо назвалі рашэньне маскоўскага суду «аксюмаранам» – гэта значыць, спалучэньнем таго, што немагчыма спалучыць. Тым ня менш, падзея паказвае, што Расея не зьбіраецца пакідаць Украіну ў спакоі.

Тэмай заняліся Натальля Грышкевіч і палітоляг, гісторык Павал Усаў.

слухайце, калі ласка, гутарку ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт