Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі сыгнал для Амэрыкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.02.2017 15:50
  • Расейскі сыгнал.mp3
Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны зноў напружаная.
FotoŁ VOLODYMYR PETROV/PAP/EPA

Гэтым разам эскаляцыя канфлікту мае месца ў раёне Аўдзеўкі. Штаб АТА паведамляе, што лік абстрэлаў украінскіх пазыцый з боку сэпаратыстаў ідзе на сотні. Выкарыстоўваецца забароненая артылерыя.

Канфлікт на ўсходзе Ўкраіны не спыняецца, але да апошняга часу баявыя сутыкненьні насілі лякальны і кароткачасовы характар. Цяпер жа сэпаратысты не спыняюць абстрэлаў, адкрыта парушаючы менскія дамоўленасьці. Шырыцца колькасьць галасоў, што ДНР рыхтуецца да буйнамаштабнай вайны.

Якія прычыны цяперашняй эскаляцыі? Ва Ўкраіне кажуць, што гэта сыгнал Крамля Трампу. Кіеў цытуе выказваньні пуцінскага прэсавага сакратара Пяскова, які заявіў, што цяперашняе абвастрэньне на лініі сутыкненьня, гэта чарговая нагода аднавіць дыялёг ды супрацу паміж Расеяй і Амэрыкай, дзеля вырашэньня ўкраінскага вузла. Белы Дом заявіў у адказ, што ня будзе ніякога дыялёгу, пакуль Расея не пачне выконваць Менскія пагадненьні.

Ці гэта азначае, што канфлікт на ўсходзе Ўкраіны зноў увойдзе ў вострую фазу? Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю нашага аглядальніка палітоляга Паўла Ўсава.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт