Logo Polskiego Radia
Print

Малавядомая гісторыя: беларусы ў Войску Польскім на Захадзе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.02.2017 14:58
  • historia.mp3
Як беларусы у складзе Войска Польскага на Захадзе вызвалялі Італію й Галяндыю ад гітлераўцаў.
Жаўнеры 3-й Карпацкай стралковай дывізіі. Першы справа - беларус Вінцэнт Гарабурда. Здымак з кнігіЖаўнеры 3-й Карпацкай стралковай дывізіі. Першы справа - беларус Вінцэнт Гарабурда. Здымак з кнігі

14 лютага ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя гістарычнай кнігі пад назвай «Забытыя героі. Жаўнеры зь Беларусі ў Другім польскім корпусе й Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе». Яе аўтарам зьяўляецца кандыдат гістарычных навук, спэцыяліст па гісторыі польска-беларускіх дачыненьняў, і перш за ўсё ў вайсковай галіне, Ігар Мельнікаў.

У кнізе апавядаецца пра ўдзелу беларусаў у складзе Польскага войска на Захадзе (Polskie Siły Zbrojne na Zachodzie) у вызваленьні Італіі й Галяндыі ад нацыстаў падчас Другой сусьветнай вайны.

/

У кнізе Ігар Мельнікаў прааналізаваў гісторыю Бітвы пад Монтэ-Касіна й апэрацыі «Маркет-Гардэн» у Галяндыі ў 1944 годзе, а таксама зьвярнуў увагу на біяграфіі звычайных жаўнераў, якія нарадзіліся ў Беларусі і ўдзельнічалі ў згаданых баявых дзеяньнях. Акрамя таго, у гэтым выданьні ўпершыню ў Беларусі апісаныя асаблівасьці ўніформы, рыштунку і ўзбраеньня жаўнераў Другога польскага корпусу й Першай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Кніга багата ілюстраваная здымкамі з калекцыі аўтара й розных архіваў.

Зь Ігарам Мельнікавым пра кнігу й пра беларусаў у польскіх ваенных фармаваньнях на Захадзе размаўляе Валеры Саўко.

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт