Logo Polskiego Radia
Print

Круглы стол у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2017 18:07
Сёньня гаворыць аб гэтым цэлая краіна, але няхай гэта скажа прэзыдэнт.
foto: pixabay.com

Аляксандар Лукашэнка разглядае магчымасьць правядзеньня перамоваў з апазыцыяй па прыкладзе Польшчы 1989 году – паведамляе сёньняшняя «Rzeczpospolita».

13 лютага 2017 мае шанец на заўсёды застацца ў беларускай гісторыі. Аляксандар Лукашэнка, які трымаецца пры ўладзе больш за 20 гадоў, запрасіў на сустрэчу галоўнага рэдактара некалі забароненай «Народнай волі» Ёсіфа Сярэдзіча. Рэдактар прапанаваў Лукашэнку правядзеньне «круглага стала» з апазыцыяй, падобнага да таго ў Польшчы ў 1989 годзе, які прывёў да зьвяржэньня камунізму.

-Я вельмі зьдзівіўся, таму што прэзыдэнт аднёсься да гэтага вельмі пазытыўна і з разуменьнем таго, што можа ня быць альтэрнатыўнага выйсьця.(…) Як Лукашэнка, так і апазыцыя ведаюць, што сёньня няма такой сытуацыі. Але і так Лукашэнка папрасіў мяне падрыхтаваць падрабязны праект «нацыянальнага круглага стала» і цягам бліжэйшага тыдня я буду гэтым займацца. Гэта ня будзе выключна мая ініцыятыва. Я запрашаю да супрацы шырокія колы людзей, – расказаў Сярэдзіч «RZ».

-Аб’яднаць усіх можа неабходнасьць абараняць сувэрэнітэт, бо пагрозу нясе сёньня Расея.(…) Я напэўна хацеў бы ўдзельнічаць у гэтым «круглым стале» і ў мяне ёсьць шмат што сказаць, – зазначае адзін зь лідараў беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

Наблістка Сьвятлана Алексіевіч не сьпяшаецца з заявамі пра свой удзел у «круглым стале» з Лукашэнкам. – Сёньня гаворыць аб гэтым цэлая краіна, але няхай гэта скажа прэзыдэнт. Няхай ён пацьвердзіць, што дазваляе свабодныя выбары, што пагаджаецца, каб народ дзейнічаў. Але пакуль я ў гэта ня веру, – заяўляе Алексіевіч.

- Калі б канфлікт з Масквой пашыраўся, то Лукашэнка верагодна вырашыўся б на сустрэчу з апазыцыяй. Тады мы спакойна селі б за стол і ўзгаднілі ўмовы яго адыходу, – марыць лідар БХД Павал Севярынец.

Суразмоўцы «Rzeczpaspolita» згодныя, што Лукашэнка пагодзіцца на «круглы стол» у сытуацыі рэальнай пагрозы для незалежнасьці Беларусі з боку Расеі.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт