Logo Polskiego Radia
Print

Казахстан мяняе Канстытуцыю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.03.2017 15:30
  • Казахстан мяняе.mp3
У панядзелак казахскі парлямэнт прыняў папраўкі ў галоўны закон краіны.
Foto: pixabay.com

У іх ідзецца пра ўзмацненьне ролі парлямэнта і ўрада за кошт часткі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Упершыню на постсавецкай прасторы аўтарытарны ўладар падзяліўся каліўцам сваёй ўлады. Звычайна палітычны працэс тут ідзе ў бок канцэнтрацыі паўнамоцтваў у руках прэзыдэнта.

У Казахстане нязьменны кіраўнік краіны пасьля 26 год уладараньня перадаў ураду права зацьвярджаць дзяржаўныя праграмы і адзіную сыстэму фінансаваньня і аплаты працы дзяржаўных органаў. У сваю чаргу мясцовы парлямэнт – міджліс атрымаў паўнамоцтвы па фармаваньні ўрада ды кантролі за ягонай працай.

Гэта вынік працы спэцыяльнай камісіі, якая пераразьмяркоўвае паўнамоцтвы паміж прэзыдэнтам, парлямэнтам і ўрадам са сьнежня мінулага году. Камісія пачала працу па загадзе Назарбаева. Некаторыя экспэрты зазначаюць, што ў Казахстане набірае абароты працэс перадачы ўлады. Куды завядуць краіну апошнія зьмены? Дадзенае пытаньне мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт