Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветныя лідары шукаюць мэханізмы падтрымкі эканамічнага росту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.03.2017 15:30
  • Сусьветныя лідары.mp3
У Бадэн-Бадэне завяршыўся фінансавы саміт G-20,гэта значыць, найбольш разьвітых краін сьвету.
Foto: RONALD WITTEK/POOL/PAP/EPA.

Сустрэча сабрала міністраў фінансаў ды кіраўнікоў цэнтрабанкаў 20 дзяржаў. У сустрэчы бралі ўдзел і польскія прадстаўнікі.

У заключным камуніке саміту сьцьвярджаецца, што эканамічная сытуацыя ў сьвеце паляпшаецца, назіраецца выхад з глябальнага эканамічнага крызысу. Разам з тым зазначаецца, што рост пакуль слабы й павольны, існуюць значныя пагрозы, як, напрыклад, узброеныя канфлікты, нелегальная масавыя міграцыі, падатковыя ды фінансавыя махінацыі. У зьвязку з гэтым фінансісты 20 найбольш разьвітых краін сьвету прыйшлі да высновы, што рэагаваць на пагрозы трэба інструмэнтамі манэтарнай ды фіскальнай палітыкі. У першую чаргу ішлося пра барацьбу з ўхіленьнем ад падаткаў, з падатковымі раямі. З Бадэн-Бадэна перадае карэспандэнт Польскага радыё Аркадыюш Аўгустыняк.

Аркадыюш Аўгустыняк: Матэвуш Маравецкі прыехаў у Бадэн-Бадэн размаўляць у першую чаргу пра падаткі. Польскі віцэ-прэм’ер прадставіў сваю пазыцыю на агульнай канфэрэнцыі, а таксама ў прыватных размовах з міністрам фінансаў Канады, ЗША. Польскі палітык падкрэсьліў, што прыезд на форум быў добрым рашэньнем. Варта было прыехаць, што дазволіла агучыць пазыцыю польскага ўраду. Пакуль невядома, ці Польшча атрымае запрашэньне на ліпеньскі саміт G-20 у Гамбурзе.

У сустрэчы фінансістаў G-20 браў удзел польскі віцэ-прэм’ер ды міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі. Ён заявіў, што змаганьне з падатковымі махінацыямі мае ўплыў ня толькі на стан эканомікі, але й бясьпеку краіны. Апроч таго, польскі палітык зазначыў, што пазытыўна ацэньвае свой удзел у сустрэчы, бо гэта дазволіла прадставіць пазыцыю Польшчы ды рэгіёна на важным міжнародным форуме.

Матэвуш Маравецкі: Кожны раз мы ўздымаем пытаньне пазьбяганьня падаткаў, каб сьвет ішоў у напрамку нармальных падатковых правіл, а фірмы плацілі падаткі там, дзе маюць кліентаў ды выпрацоўваюць даход. Варта было сюды прыехаць, бо ўсе размовы вядуць у напрамку лепшага зразуменьня розных пазыцый, лепшага ўзаемаразуменьня. Каштоўнасьць у тым, што быля пачутая ды лепш зразумелая пазыцыя Польшчы.

Падчас саміту назіралася незразуменьне бакоў па шэрагу пытаньняў. Першае датычыцца міграцыі з Афрыкі. Адны казалі пра неабходнасьць большага кантролю за межамі, каб абмежаваць міграцыю, іншыя пра інвэстыцыю у рост дабрабыту ў Афрыцы, каб зьліквідаваць прычыну міграцыі людзей. Іншым пытаньнем, у якім зьявілася разыходжаньне, стаў падыход да вольнага гандлю і пратэкцыянізму. На карысьць першага выступалі краіны ЭЗ,а за пратэкцыянізм лабіравала амэрыканская дэлегацыя. Польшча заняла нэўтральную пазыцыю, - заявіў Матэвуш Маравецкі.

Матэвуш Маравецкі: Мы тут ідэальна па сярэдзіне. Мы разумеем абодва бакі ды падтрымліваем іх, што толькі пацьвярджае, што наш урад імкнецца стабілізаваць сытуацыю ўнутры ЭЗ. Таксама шукаем агульнай пазыцыі ў глябальным гандлі.

Наступная сустрэча кіраўнікоў краін G-20 адбудзецца ў ліпені ў Гамбурзе. Польшча пакуль не атрымала афіцыйнага запрашэньня на гэты саміт.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт