Logo Polskiego Radia
Print

Кніжкі пра "польскіх" беларусаў прапануюцца беларусам у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2017 16:06
Прэзэнтацыі кніжак пра гісторыю падляскіх беларусаў, бежанства прайшлі ў Горадні, Жыровічах, Клецку і Менску.
Тамаш СулімаТамаш Сулімаradyjo.net/Яраслаў Іванюк

Музэй Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, якім ад самога пачатку існаваньня кіруе краязнаўца, этнограф і гісторык Дарафей Фёнік, здаўна займаецца выдавецкай справай.

Побач з часопісам "Бельскі Гостінэць", музей выдае таксама мастацкую літаратуру й кнігі па рэгіянальнай гісторыі. Сярод іх выйшла ўжо чатыры тамы з сэрыі «Гісторыя і культура падляскіх беларусаў».

На мінулым тыдні з гэтымі кніжкамі маглі пазнаёміцца ў Беларусі. Прэзэнтацыі кніжак пра бельскі сойм з 1564 году, пра гарады ў гісторыі падляскіх беларусаў, бежанства ды пра айца Канстанціна Байко прайшлі ў Горадні, Жыровічах, Клецку і Менску.

Бліжэйшым часам Музэй Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах плянуе выдаць чарговую біяграфічную кнігу. На гэты раз пра Яраслава Кастыцэвіча - стваральніка беларускага школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны час.

Гутарку з Тамашом Сулімай з Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах запісаў Яраслаў Іванюк.

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт