Logo Polskiego Radia
Print

К. Радзівіл: Вэрбаваць мэдыкаў у Беларусі - неэтычна (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 13:07
  • Радзівіл.mp3
Міністры аховы здароўя Польшчы й Беларусі падпісалі ў Бараўлянах мэмарандум аб супрацы.
Валеры Малашка і Канстанты РадзівілВалеры Малашка і Канстанты Радзівілфота: Польская амбасада ў Менску

Міністры здароўя Польшчы і Беларусі, Канстанты Радзівіл і Валеры Малашка, падпісалі ў Бараўлянах мэмарандум аб супрацы. Гэта першая такога тыпу дамова паміж абедзьвюма краінамі.
Міністар Канстанты Радзівіл сказаў Польскаму радыё, што мэмарандум зьяўляецца першым крокам для разьвіцьця супрацы. Ён павінен спрасьціць абмен інфармацыі ў сфэрах адукацыі кадраў, мэдычных навук і фармакалягічнай прамысловасьці.
К. Радзівіл: Гэта такія сфэры, абмен інфармацыяй у якіх не вымагае сродкаў, а можа быць вельмі каштоўным. Я думаю, незалежна ад таго, што Беларусь і Польшча гэта цалкам па-рознаму арганізаваныя краіны, то ёсьць шмат інфармацыі, абменьваючыся якімі мы вельмі шмат атрымоўваем.
У сваю чаргу міністар здароўя Беларусі бачыць некалькі напрамкаў супрацы паміж краінамі.
В. Малашко: У першую чаргу мы можам казаць пра транспамежную супрацу. Калі паміж нашымі прадпрыемствамі наладзіцца супраца, то будзе магчымасьць напрацоўваць прэпараты, якія будуць цікавыя беларускаму рынку, а таксама рынку Эўразійскага саюзу. Вызначаная тэма навуковага супрацоўніцтва. Я думаю, рэктары нашых ВНУ знойдуць пра што паразмаўляць. Знойдуцца агульныя інтарэсы і навуковыя праграмы. Мы супрацоўнічаем са Швэцыяй, іншымі эўрапейскімі краінамі. Думаю, у гэтай сфэры таксама будуць знойдзеныя агульныя пункты.
У Польшчы стала не хапае лекараў і мэдсёстраў. Карэспандэнт Польскага радыё запытаў у міністра Канстанты Радзівіла, ці Польшча плянуе ўвесьці працэдуры, якія маглі б спрасьціць магчымае працаўладкаваньне ў Польшчы мэдпрацаўнікоў, напрыклад, з Беларусі. Адной з асноўных праблем зьяўляецца прызнаньне дыплёмаў.
К. Радзівіл: Польшча зьяўляецца чальцом Эўразьвязу. Законы маюць агульна эўразьвязаўскі характар. Яны не да канца залежаць ад рашэньня польскага ўраду. Такім чынам прызнаючы кваліфікацыі асоб, якія паходзяць не з краін ЭЗ, мы павінны браць пад увагу дырэктыву аб прызнаньні кваліфікацый, якая абавязвае ў ЭЗ. Аднак, беручы прыклад з некаторых заходніх краін, мы плянуем увесьці спэцыяльную катэгорыю ў прызнаваньні кваліфікацый. У некаторых краінах такая практыка прымяняецца. Напрыклад, Партугалія ў дачыненьні да Бразыліі, Гішпанія ў дачыненьні да некаторых краін Лацінскай Амэрыкі ўвялі прызнаньне кваліфікацыі толькі для сваёй краіны, а нават толькі для канкрэтнага працадаўцы. Мы задумваемся над падобным рашэньнем.
Міністар Радзівіл адзначыў, што сьвет павінен быць прыязным для людзей, якія хочуць перамяшчацца, але Польшча ня можа забіраць спэцыялістаў у Беларусі.
М. Радзівіл: Неабходна браць пад увагу этычныя прынцыпы. У гэтай сфэры існуе нават спэцыяльны кодэкс Сусьветнай арганізацыі здароўя. Кодэкс наўпрост падкрэсьлівае, што больш багатыя краіны, больш прыцягальныя па розных прычынах не павінны праводзіць актыўнага набору працаўнікоў на тэрыторыі іншых краін, якія зьяўляюцца патэнцыйнымі донарамі мэдычных кадраў. Мы сустракаемся з такой праблемай актыўнага набору на тэрыторыі Польшчы, які вядуць некаторыя краіны Заходняй Эўропы. Я заўсёды кажу пра гэтую праблему на сустрэчах з эўрапейскімі міністрамі здароўя. Я не хацеў бы, каб Польшча праводзіла такую неэтычную палітыку ў іншых краінах.
Падчас візыту ў Беларусь міністар здароўя Польшчы прыняў удзел у круглым стале, прысьвечаным супрацы паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя. Ён таксама наведаў галоўны анкалягічны шпіталь у Бараўлянах.

Міністры аховы здароўя Польшчы й Беларусі Канстанты Радзівіл і Валеры Малашка падпісалі ў Бараўлянах мэмарандум аб супрацы. Гэта першая такога тыпу дамова паміж дзьвюма краінамі.

Міністар Канстанты Радзівіл сказаў Польскаму радыё, што мэмарандум зьяўляецца першым крокам для разьвіцьця супрацы. Ён павінен спрасьціць абмен інфармацыяй у сфэрах адукацыі кадраў, мэдычных навук і фармакалягічнай прамысловасьці.

К. Радзівіл: Абмен інфармацыяй можа быць вельмі каштоўным для дзьвюх краін. Я думаю, што незалежна ад таго, што Беларусь і Польшча - гэта цалкам па-рознаму арганізаваныя краіны ў галіне службы аховы здароўя, то ёсьць шмат інфармацыі, дзякуючы амбену якой мы можам шмат атрымаць.

У сваю чаргу міністар здароўя Беларусі бачыць некалькі напрамкаў супрацы паміж краінамі.

В. Малашка: У першую чаргу мы можам казаць пра транспамежную супрацу. Калі паміж нашымі прадпрыемствамі наладзіцца супраца, то будзе магчымасьць напрацоўваць прэпараты, якія будуць цікавыя беларускаму рынку, а таксама рынку Эўразійскага саюзу. Вызначаная тэма навуковага супрацоўніцтва. Я думаю, рэктары нашых ВНУ знойдуць пра што паразмаўляць: знойдуцца агульныя інтарэсы й навуковыя праграмы. Мы супрацоўнічаем са Швэцыяй, іншымі эўрапейскімі краінамі. Думаю, што ў гэтай сфэры таксама будуць знойдзеныя агульныя пункты.

Візыт
Візыт у Бараўлянах.

У Польшчы стала не хапае лекараў і мэдсёстраў. Карэспандэнт Польскага радыё запытаў у міністра Канстанты Радзівіла, ці Польшча плянуе ўвесьці працэдуры, якія маглі б спрасьціць магчымае працаўладкаваньне ў Польшчы мэдпрацаўнікоў, напрыклад, зь Беларусі? Адной з асноўных праблем зьяўляецца прызнаньне дыплёмаў.

К. Радзівіл: Польшча зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, законы маюць агульна эўразьвязаўскі характар. Яны не да канца залежаць ад рашэньня польскага ўраду. Такім чынам прызнаючы кваліфікацыі грамадзян, якія паходзяць не з краін ЭЗ, мы павінны браць пад увагу дырэктыву аб прызнаньні кваліфікацый, якая дзейнічае ў ЭЗ. Аднак беручы прыклад зь некаторых заходніх краін, мы плянуем увесьці спэцыяльную катэгорыю ў прызнаваньні кваліфікацый. У некаторых краінах такая практыка прымяняецца. Напрыклад, Партугалія ў дачыненьні да Бразыліі, Гішпанія ў дачыненьні да некаторых краін Лацінскай Амэрыкі ўвялі прызнаньне кваліфікацый толькі ў сваёй краіне альбо нават толькі ў канкрэтнага працадаўцы. Мы задумваемся над падобным рашэньнем.

Міністар Радзівіл адзначыў, што сьвет павінен быць прыязным для людзей, якія хочуць перамяшчацца, але Польшча ня можа забіраць спэцыялістаў у Беларусі.

М. Радзівіл: Неабходна браць пад увагу этычныя прынцыпы. У гэтай сфэры існуе нават спэцыяльны кодэкс Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Кодэкс наўпрост падкрэсьлівае, што больш багатыя краіны, больш прыцягальныя па розных прычынах не павінны праводзіць актыўнага набору працаўнікоў на тэрыторыі іншых краін, якія зьяўляюцца патэнцыйнымі донарамі мэдычных кадраў. Мы сустракаемся з такой праблемай актыўнага набору на тэрыторыі Польшчы, які вядуць некаторыя краіны Заходняй Эўропы. Я заўсёды кажу пра гэтую праблему на сустрэчах з эўрапейскімі міністрамі здароўя. Я не хацеў бы, каб Польшча праводзіла такую неэтычную палітыку ў іншых краінах.

Падчас візыту ў Беларусь міністар аховы здароўя Польшчы прыняў удзел у круглым стале, прысьвечаным супрацы паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя. Ён таксама наведаў галоўны анкалягічны шпіталь у Бараўлянах.

На завяршэньне візыту ў Беларусі міністар Радзівіл наведаў Курапаты.

/

ав/У. Пац

фота: Польская амбасада ў Менску

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт