Logo Polskiego Radia
Print

Менск і Масква ня хочуць “эўрапейскай адукацыі”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.05.2017 15:30
  • Менск і Масква.mp3
Адкуль такое “варожае” стаўленьне да эўрапейскай адукацыі ў постсавецкіх краінах.
commons.wikimedia.org/public domain

Расейскі Эўрапейскі ўнівэрсытэт у Санкт-Пецярбурзе можа паўтарыць лёс свайго менскага калегі – Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. Вось ужо 13 год ўстанова працуе ў выгнаньні.

Менскі ЭГУ быў заснаваны 25 год таму. У Беларусі ўстанова прапацавала 12 год, стаўшы адным з лідэраў адукацыі ў краіне. Эўрапейскі ўнівэрсытэт у Санкт-Пецярбурзе быў заснаваны ў 1994-м годзе пры актыўнай падтрымцы тагачаснага мэра горада Анатоля Сабчака. За мінулы час ўнівэрсытэт стаў адным з лідараў адукацыі ў Расеі ды адным з вядучых недзяржаўных ВНУ. Аднак летась навучальная ўстанова была пазбаўлена ліцэнзіі. Гэта адбылося па патрабаваньні Рособрнадзора за парушэньні ў працы. Суд першай інстанцыі дзеяньні чыноўнікаў падтрымкаў. Цяпер справа разглядаецца ў Арбітражы, аднак у чарговы раз суд адклаў вынясеньне рашэньня. Гэта азначае, што пецярбурскаму Эўрапейскаму ўнівэрсытэту магчыма таксама давядзецца працаваць у выгнаньні.

Якая прычына клопатаў “эўрапейскіх” ўнівэрсытэтаў на постсавецкай прасторы? У беларускім выпадку, паводле дзяржаўныч СМІ, закрыцьцё ЭГУ адбылося па загадзе Лукашэнкі, які заявіў, што яму “ня трэба ўнівэрсытэт, якія павядзе краіну на Захад”. Ці ў Расеі шырыцца падобнае стаўленьне? Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт