Logo Polskiego Radia
Print

Мільянэры бягуць ад Эрдагана

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.06.2017 15:36
Ад часу мінулагодняга путчу ў Турцыі моцна вырасла колькасьць багатых і высокаадукаваных эмігрантаў.
polskieradio.plpolskieradio.plpixabay.com

Багатыя туркі ўсё больш пабойваюцца кіраўніцтва Раджэпа Таіпа Эрдагана. У мінулым годзе з Турцыі зьехала рэкордная колькасьць мільянэраў.

У 2015 годзе ў гэтай краіне было 100 тысяч чалавек, маёмасьць якіх перавысіла 1 мільён даляраў, 5 тысяч сярод іх маюць больш за $10 мільёнаў. З такім вынікам Турцыя займае першае месца на Блізкім Усходзе. Вялікая частка багацеяў зарабілі вялікія грошы дзякуючы сувязям з кіруючай Партыяй справядлівасьці і разьвіцьця. Гэта не таямніца, што ўрадавыя кантракты атрымлівалі бізнэсмэны, якія сябравалі з камандай Эрдагана. Але ў апошні час гэта пачало зьмяняць, у прыватнасьці пасьля путчу і чыстак зь лета мінулага году. Частка багатых туркаў баіцца за сваю будучыню й зьяжджае. У мінулым годзе з Турцыі зьбегла 6 тысяч мільянэраў. Такім чынам Турцыя трапіла ў пяты радок рэйтынгу месца, адкуль бягуць мільянэры. Перад ёю Францыя, Кітай, Бразылія ды Індыя. Куды зьяжджаюць Туркі? Дакладных дадзеных няма, тым ня менш, у Барсэлёне туркі зьяўляюцца другой замежнай групай (за брытанцамі), якія купляюць нерухомасьць. Нягледзячы на гістарычнае мінулае, вельмі вялікім зацікаўленьнем карыстаецца Грэцыя. Папулярныя напрамкі эміграцыі - гэта таксама ЗША, Нямеччына, Нідэрлянды. Эміграцыя датычыць ня толькі багацеяў. Нядаўна некалькі дзясяткаў турэцкіх салдат, якія служаць у базах NATO, папрасілі прытулак у Нямеччыне.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт