Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія вернікі пакланіліся Супраскай іконе Божай Маці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.08.2017 17:14
  • Супраскяz іконa Божай Маці ў Супраскім Дабравешчанскім манастыры.mp3
Рэпартаж са сьвяткаваньняў у гонар Супраскай іконы Божай Маці ў Супраскім Дабравешчанскім манастыры
Сьвята Супраскай іконы Божай Маці ў Супраскім Дабравешчанскім манастырыСьвята Супраскай іконы Божай Маці ў Супраскім Дабравешчанскім манастырыA.Petrovska/radyjo.net

На Падляшшы закончыліся ўрачыстасьці, зьвязаныя з праваслаўным сьвятам Супраскай іконы Божай Маці. На працягу двух дзён сьвяткаваньняў Супраскі манастыр наведалі паломнікі з усёй Польшчы ды з-за мяжы. Некатoрыя ўдзельнічалі таксама ў байдарачным паломніцтве з Гарадка.

Як гавораць вернікі, прыцягвае іх цудоўная ікона Божай Маці.

Супраская
Супраская ікона Божай Маці ў Супраскім Дабравешчанскім манастыры

Мужчынскі манастыр Дабравешчаньня Багародзіцы зьяўляецца адным з самых вядомых асяродкаў праваслаўнага жыцьця ў Польшчы. Супраская ікона зьяўляецца копіяй Смаленскай іконы Божай Маці, якую дараваў манастыру смаленскі епіскап Язэп Солтан у 1503 годзе. У час Першай сусьветнай вайны, манахі вывезьлі ікону ў Расею й да гэтай пары невядома, дзе яна знаходзіцца. У манастыры ёсьць дзьве яе копіі, з XVIII ды XIX стст.

А на сьвяткаваньнях у Супраскім Дабравешчанскім манастыры пабывала Анна Пятроўская.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт