Logo Polskiego Radia
Print

Вучэньні "Захад-2017" выклікаюць боязь у суседніх краінах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.09.2017 15:08
  • Захад-2017.mp3
На колькі абгрунтаваны гэты страх, і чаго можна чакаць ад вайсковых манэўраў?
PAP/EPA/VAYAR MILITARY NEWS AGENCY HANDOUT HANDOUT

Расейска-беларускія вайсковыя манэўры “Захад-2017” выклікалі шмат боязі ў суседніх краінах яшчэ задоўга да свайго пачатку. Суседзі Беларусі, між іншым, Польшча ды Швэцыя, праводзяць уласныя вучэньні з думкаю пра магчымасьць “чорнага сцэнару” – калі расейскія войскі поўнасьцю не пакінуць Беларусь, а Расея будзе праяўляць агрэсіўныя намеры адносна заходніх дзяржаў.

Упершыню такія маштабныя расейска-беларускія вучэньні адбываюцца пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, таму яны выклікаюць вельмі шмат пытаньняў ды здагадак.

Першы этап манэўраў камэнтуе палітоляг Павал Усаў. З ім гутарыць Натальля Грышкевіч.

Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт