Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль ідзе пад штандары «Хрысьціянскай дзяржавы»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.09.2017 15:51
  • Крэмль ідзе.mp3
У Расеі зьявілася новая экстрэмісцкая арганізацыя, якая назвала сябе «Хрысьціянскай дзяржавай».
Foto: archive.premier.gov.ru

Дадзеная ініцыятыва адразу прыцягнула на сябе ўвагу гучнай акцыяй супраціву фільму «Мацільда».

20 верасьня расейская міліцыя арыштавала асобы, зьвязаныя з атакамі на офіс рэжысёра згаданага фільму, атакамі на ягонага адваката ды масавай акцыяй тэлефоннага мінаваньня кінатэатраў. Сярод затрыманых быў Аляксандар Калінін – лідар арганізацыі «Праваслаўная дзяржава – Сьвятая Русь». Паводле ягоных словаў, акцыя зьвязана з тым, што фільм «Матыльда» абражае асобу аарошняга расейскаа імпэратара Мікалая ІІ, якога Праваслаўная царква лічыць сьвятым. Фільм расказвае пра гісторыю каханьня імпэратара ды балерыны Матыльды Кшэсіньскай.

Пазьней стала вядома, што «Праваслаўная дзяржава» налічвае 5 тысяч сяброў ды мае прадстаўніцтва ў 13 гарадах Расеі. Арганізацыя бароніць праваслаўныя каштоўнасьці з 2013-га года, а некатоыя яе актывісты, як Мірон Крашчанка актыўны з 2006-га года ды адзначыліся як праваслаўныя харугваносцы, казакі, змагары з ЛГБТ вечарынамі ды стваральнікі антыпуцінскага фронта. Лідара «Праваслаўнай дзяржавы» часова арыштавалі да лістапада, але іншых ягоных паплечнікаў вызвалілі. Гэткае патураьне рэзка кантрасте з выпадкамі, калі міліцыя заводзіла апэратыўна справы, а суды выносілі рэальныя турэмныя прысуды за перапост інфармацыі ў сацыяльных сетках паводле сумнавядомага арт. 282 ч. 1 КК РФ.

У расейскіх СМІ зьявіліся падазрэньні, што арганізацыя зьвязаная з ФСБ ды дзейнічае на замову уладаў. Некаторыя пачалі параўноваць сытуацыю з падзеямі ХХ-га ст., калі царская ўлада патурала радыкалам, якія потым выйшлі з-пад кантроля. Іншыя ўбачылі паралелі з «Ісламскай дзяржавай» - экстрэмісцкай арганізацыяй, якая выклікала новы віток гвалту ў Іраку. Ці гэтыя паралелі дарэчныя? Гэтае пытаньне мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

слухайце размову ў гукавым файле

размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт