Logo Polskiego Radia
Print

Ці польскі касьцёл умяшаецца ў сытуацыю польскіх ксяндзоў у Беларусі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.09.2017 16:03
  • Гандэнцкі.mp3
Журналісты пыталі касьцёльных ерархаў з цэлай Эўропы, якія знаходзяцца ў Менску, пра цяжкія справы.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску праходзіць паседжаньне Рады Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Эўропы. Галоўная ўвага прысьвечаная двум тэмам: маладым людзям і Эўропе.

Журналісты пыталі касьцёльных ерархаў таксама пра цяжкія справы, між іншым, пра выдаленьне з Беларусі замежных сьвятароў, пераважна з Польшчы. Намесьнік старшыні Рады Канфэрэнцыі эпіскапатаў Польшчы, арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі на гэтае пытаньне адказаў наступным чынам:

С. Гандэцкі: Гэта вялікая праблема. Пэўная частка парафій ня мае сьвятароў, ці сьвятары вельмі далёка, а нельга запрасіць сьвятароў з Польшчы. І гэта адна праблема. Другая праблема – гэта выдаленьне сьвятароў з Беларусі без сур’ёзных для гэтага прычын, спасылаючыся на мясцовыя законы. Я думаю, што гэтыя праблемы можна вырашыць толькі ў тым выпадку, калі на самым пачатку будзе зададзена пытаньне: ці мы хочам яго вырашыць, ці не. Калі ня хочам, то кожная прычына адпаведная для таго, каб сытуацыя не зьмянілася і засталася для Каталіцкага касьцёла складанай. А калі мы хочам вырашыць гэтае пытаньне, то ўсе іншыя справы адыходзяць на другі плян. Эпіскапат Польшчы выказвае сваю салідарнасьць з Эпіскапатам Беларусі. Мы б хацелі дапамагчы, але ня хочам парушаць мясцовы закон. Я думаю, што выхад з сытуацыі знойдзецца не раптоўна, але павольнымі крокамі. Тут справы вырашаюцца крыху інакш, чым на Захадзе. Тут усяму патрэбны даўжэйшы час.

Паседжаньне Рады Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Эўропы ў Менску завершыцца ў нядзелю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт