Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт і ўрад спрабуюць дамовіцца па рэформе судовай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2017 13:41
Паводле СМІ, калі заплянаваныя на пятніцу перамовы не закончацца кампрамісам, другога шанцу ня будзе.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Прэзыдэнт і ўрад спрабуюць дамовіцца па рэформе судовай сыстэмы
Паводле СМІ, калі заплянаваныя на пятніцу перамовы не закончацца кампрамісам, другога шанцу ня будзе.
Зьніжаюцца шанцы на тое, што падчас заплянаванай на пятніцу сустрэчы прэзыдэнта Анджэя Дуды й лідара кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслава Качыньскага будзе дасягнуты кампраміс па справе рэформы судовай сыстэмы ў краіне, - паведамляе „Rzeczpospolita”. У СМІ зьявілася ўжо першая інфармацыя на тэму кшталту зьменаў, якія ў прэзыдэнцкі законапраект аб Дзяржаўнай судзейскай радзе й Вышэйшым судзе прапануе ўнесьці кіроўная партыя.
Паводле газэты, сёньняшняя сустрэча можа быць апошнім шанцам на вырашэньне канфлікту. Шмат сьведчыць пра тое, што пры адсутнасьці паразуменьня, наступных раундаў перамоваў ня будзе.
Асноўнай прычынай спрэчкі зьяўляецца прапанаваны ПіС спосаб выбару судзьдзяў Дзяржаўнай судзейскай рады. Кіроўная партыя прапануе ўнесьці ў прэзыдэнцкі законапраект зьмену ў выглядзе трохэтапнага выбару судзьдзяў. На канчатковым этапе сябраў рады выбіраў бы Сэйм большасьцю галасоў. Пры гэтым трэба было б загарантаваць апазыцыі 6 месцаў з усіх 15.
Паводле крыніцаў інфармацыі ў адміністрацыі прэзыдэнта, такая прапанова для Анджэя Дуды непрымальная. Прэзыдэнт хацеў, каб сябры Дзяржаўнай судзейскай рады прызначаліся шляхам звышпартыйнага паразуменьня паводле прынцыпу: адзін дэпутат - адзін голас - адзін кандыдат.
Кіроўная партыя лічыць гэткі спосаб выбару нерацыянальным, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт