Logo Polskiego Radia
Print

„Смаленская камісія сьвядома фальсыфікавала доказы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2017 16:15
Галоўны рэдактар выданьня „Gazeta Polska” кажа пра стэнаграмы паседжаньняў смаленскай камісіі Мілера.
Обломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаОбломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаFoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

„Смаленская камісія сьвядома фальсыфікавала доказы”
Галоўны рэдактар выданьня „Gazeta Polska” кажа пра стэнаграмы паседжаньняў смаленскай камісіі Мілера.
Галоўны рэдактар выданьня правай арыентацыі „Gazeta Polska” Томаш Сакевіч (Tomasz Sakiewicz) пракамэнтараваў найноўшыя, невядомыя раней стэнаграмы камісіі па расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам, якую ачольваў былы міністар унутраных спраў ва ўрадзе Дональда Туска Ежы Мілер (Jerzy Miller), паведамляе сайт niezalezna.pl.
Учора канал Telewizja Republika паказаў невядомыя да гэтай пары фрагмэнты стэнаграмаў размоваў членаў гэтай камісіі.
Паводле Сакевіча, насуперак фактам члены камісіі сьцьвердзілі прысутнасьць у кабіне пілётаў урадавага ТУ-154М генэрала Анджэя Бласіка (Andrzej Błasik), тагачаснага камандуючага ВПС Польшчы.
„Зразумела, што сябры камісіі самі ня ведаюць, хто там быў у кабіне. У іх няма ўпэўненасьці, што гэта Бласік, але сьцьвярджаюць, што гэта быў ён й такім чынам зьдзяйсьняюць фальсыфікацыю. У выніку генэралу прысвойваюць віну за гэтую трагедыю. Гэта звычайныя злачынцы”, - канстатуе публіцыст.
„Гэта адзін з найважнейшых, пераломных матэрыялаў. Аднак ніякія, нават правыя СМІ, апрача TVP Info, пра гэта ня кажуць”, - падкрэсьлівае Сакевіч.
Паводле рэдактара, між іншым з-за гэткіх фальсыфікацыяў, „смаленская хлусьня” магла распаўсюджвацца ў грамадзтве.
„Члены камісіі Мілера пераконвалі, што гэта генэрал Бласік прымусіў пілётаў прызямляцца. Аднак так не было й цяпер гэта стала вядомым. Яны дамовіліся, як павінен выглядаць даклад. Гэта адна з ключавых справаў. Гэта таксама вынік занядбаньняў журналістаў, якія нічога не рабілі па гэтай справе ”, - заявіў у эфіры Telewizja Republika галоўны рэдактар выданьня „Gazeta Polska”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт