Logo Polskiego Radia
Print

Эўрасуд: спыненьне высечкі пушчы або велізарныя штрафы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2017 15:43
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу загадаў палякам неадкладна спыніць высечку дрэў у Белавескай пушчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: summa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўрасуд: спыненьне высечкі пушчы або велізарныя штрафы
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу загадаў палякам неадкладна спыніць высечку дрэў у Белавескай пушчы.
„Апрача надзвычайнай сытуацыі й абсалютна неабходнай для забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі Польшча павінна неадкладна спыніць высечку дрэў у Белавескай пушчы”, - пастанавіў Эўрапейскі суд. За парушэньне забароны Польшчы пагражае штраф у памеры да 100 тысяч эўра за дзень, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Эўрапейскі суд не выказваўся наконт сутнасьці спрэчкі паміж Польшчай і Эўракамісіяй, якая датычыць таго, ці дзеяньні польскага боку парушаюць некаторыя правілы ЭЗ, ці не. Судзьдзі заняліся выключна неадкладнымі мерамі, то бок запатрабавалі неадкладнага спыненьня высечкі дрэў у старадаўнім лесе на тэрыторыі Польшчы.
Нагадаем, ацаніць спосаб, якім польскія ўлады змагаюцца з нашэсьцем караедаў у Белавескай пушчы, у Эўрапейскі суд зьвярнулася яшчэ ўлетку Эўракамісія.
Выдадзеная ў апошні панядзелак пастанова была прынятая пасьля двух слуханьняў у Люксэмбургу, у якіх удзельнічаў міністар навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка (Jan Szyszko). Судзьдзі падтрымалі голас Эўракамісіі наконт неабходнасьці неадкладнага спыненьня высечкі. Яны далі таксама ўладам у Варшаве 15 дзён, каб паведаміць Эўракамісію пра любыя меры, прынятыя з мэтай рэалізацыі пастановы.
Калі б Эўракамісія палічыла, што Польшча не выконвае ў поўнай меры рашэньня Эўрапейскага суду, то яна можа пачаць новую працэдуру. Калі ў такой сытуацыі Эўрапейскі суд сьцвердзіў бы, што Польшча не спыніла высечкі дрэў, то можа загадаць польскім уладам выплаціць штраф у памеры ня менш чым 100 тысяч эўра за кожны дзень парушэньня.
Суд таксама запатрабаваў, каб Польшча назвала й абгрунтавала любыя дзеяньні „актыўнай лясной гаспадаркі”, якія яна мае намер працягваць у сувязі з неабходнасьцю забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі.
Нагадаем, Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы тлумачыць, што ўсе работы па высечцы дрэў у Белавескай пушчы маюць менавіта гэткі характар.
Эўракамісія падкрэсьлівала, што інтэрпрэтацыя, прынятая ўрадам у Варшаве, зьяўляецца занадта шырокай, і таму неабходным зьяўляецца неадкладная забарона высечкі. Судзьдзі ў Люксэмбургу гэты аргумэнт падтрымалі, сьцьвярджаючы, што работы ў лесе могуць нанесьці сур'ёзныя й невыпраўляльныя шкоды навакольнаму асяродзьдзю, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт