Logo Polskiego Radia
Print

Польскія лекары звальняюцца з працы з-за зарплат

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2017 16:12
Пасьля пратэстаў частка маладых лекараў будзе зарабляць больш, чым іх калегі з даўжэйшым стажам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія лекары звальняюцца з працы з-за зарплат
Пасьля пратэстаў частка маладых лекараў будзе зарабляць больш, чым іх калегі з даўжэйшым стажам.
Пасьля заваяваных пратэстамі павышэньняў зарплаты маладыя лекары -рэзыдэнты сталі зарабляць больш, чым некаторыя лекары-спэцыялісты. У знак пратэсту апошнія звальняюцца з працы.
Нагадаем, лекар-рэзыдэнт – гэта малады ўрач пасьля завяршэньня мэдыцынскага ўнівэрсытэту, які робіць спэцыялізацыю ва ўстанове аховы здароўя. Лекарская рэзыдэнтура па асобных спэцыяльнасьцях працягваецца нават шэсьць гадоў. Цягам гэтага часу лекары-рэзыдэнты зарабляюць практычна мінімальную зарплату ў краіне. Патрабаваньне павышэньня зарплат было прычынай іх нядаўняга пратэсту.
Паводле выданьня „Rzeczpospolita”, напрыклад, 34 з 52 лекараў, якія працуюць у Сьвентакшыскім цэнтры псыхіятрыі ў гарадку Маравіца (Morawica), падалі заявы аб звальненьні з працы. Астатнія адмовіліся ад кляўзулі opt-out, якая дазваляе працаваць больш за 48 гадзінаў у тыдзень.
Паводле газэты, прычына звальненьняў з працы – павышэньні зарплатаў лекараў-рэзыдэнтаў, якія хочуць спэцыялізавацца ў псыхіятрыі.
Верагодна, цяпер маладыя лекары будуць зарабляць 4 875 злотых без выліку падаткаў (больш 1 160 эўра), у той час калі спэцыялісты ў цэнтры ў Маравіцы зарабляюць 4 400 злотых (больш за 1 046 эўра) у месяц.
„Rzeczpospolita” паведамляе, што псыхіятры патрабуюць павышэньня зарплаты да 8-9 тысяч злотых (больш за 2 тысячы эўра) і павышэньня стаўкі за гадзіну працы з цяперашніх 50 да 200 злотых.
Падобныя акцыі плянуюць лекары зь іншых шпіталяў у Ніжняй Сылезіі й Малапольшчы. Хваля звальненьняў пагражае найбольш дэфіцытным абласьцям мэдыцыны, у тым ліку, анэстэзіялёгіі, пэдыятрыі й неадкладнай мэдыцынскай дапамогі.
аз

Пасьля заваяваных пратэстамі павышэньняў зарплаты маладыя лекары-рэзыдэнты сталі зарабляць больш, чым некаторыя лекары-спэцыялісты. У знак пратэсту апошнія звальняюцца з працы.

Нагадаем, лекар-рэзыдэнт – гэта малады ўрач пасьля завяршэньня мэдыцынскага ўнівэрсытэту, які робіць спэцыялізацыю ва ўстанове аховы здароўя. Лекарская рэзыдэнтура па асобных спэцыяльнасьцях працягваецца нават шэсьць гадоў. Цягам гэтага часу лекары-рэзыдэнты зарабляюць практычна мінімальную зарплату ў краіне. Патрабаваньне павышэньня зарплат было прычынай іх нядаўняга пратэсту.

Паводле выданьня „Rzeczpospolita”, напрыклад, 34 з 52 лекараў, якія працуюць у Сьвентакшыскім цэнтры псыхіятрыі ў гарадку Маравіца (Morawica), падалі заявы аб звальненьні з працы. Астатнія адмовіліся ад кляўзулі opt-out, якая дазваляе працаваць больш за 48 гадзінаў у тыдзень.

Паводле газэты, прычына звальненьняў з працы – павышэньні зарплатаў лекараў-рэзыдэнтаў, якія хочуць спэцыялізавацца ў псыхіятрыі.

Верагодна, цяпер маладыя лекары будуць зарабляць 4 875 злотых без выліку падаткаў (больш 1 160 эўра), у той час калі спэцыялісты ў цэнтры ў Маравіцы зарабляюць 4 400 злотых (больш за 1 046 эўра) у месяц.

Rzeczpospolita” паведамляе, што псыхіятры патрабуюць павышэньня зарплаты да 8-9 тысяч злотых (больш за 2 тысячы эўра) і павышэньня стаўкі за гадзіну працы з цяперашніх 50 да 200 злотых.

Падобныя акцыі плянуюць лекары зь іншых шпіталяў у Ніжняй Сылезіі й Малапольшчы. Хваля звальненьняў пагражае найбольш дэфіцытным абласьцям мэдыцыны, у тым ліку, анэстэзіялёгіі, пэдыятрыі й неадкладнай мэдыцынскай дапамогі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт