Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя польскіх габрэяў загучыць па-беларуску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2017 15:30
  • аўдыёгід па-беларуску.mp3
У Варшаве прадстаўлены першы музэйны аўдыёгід па-беларуску.
Foto: Magda Starowieyska/Muzeum POLIN

Мова суседзяў загучала у Музэі гісторыі польскіх габрэяў POLIN.

Музэй POLIN зьяўляецца адной з найбольш сучасных музэйных устаноў у Польшчу. Тут можна пазнаёміцца з тысячагадовай гісторыяй польскіх габрэяў. Тэматычныя выставы музэю паказваюць мінулае габрэяў на польскіх зямлях, сучасную габрэйскую культуру. Апроч таго – гэта месца сустрэч і дыялёгу для ўсіх, хто хоча выйсьці па-за стэрэатыпы ды выклікі сучаснасьці, як ксэнафобія ды нацыяналістычныя забабоны.

Знаёмства з экспазыцыяй музэю спрашчаюць аўдыёгіды, то бок адмысловыя прылады, дзе лектар на розных моваў распавядае пра зьмест выставы. Да сёньняшняга дня ў музэй былі даступныя 10 моўных вэрсій аўдыёгідаў, сярод якіх ангельская, француская, іўрыт, расейская, нямецкая ды іншыя.

Цяпер у музэі зьявілася 11 моўная вэрсія аўдыёгіда – беларуская. У панядзелак у Музэі POLIN прайшла прэзэнтацыя аўдыёгіда на беларускай мове. Ініцыятарамі дадзенага праекта выступілі беларуская амбасада ды МЗС Беларусі. Гаворыць беларускі амбасадар Аляксандар Авярьянаў.

/

Аляксандар Авярьянаў: Мы прыйшлі з такой прапановай, правялі ўсю арганізацыйную важную працу, знайшлі людзей, якія зрабілі. У гэтым музэі гучаць іншыя мовы, а беларускай не было. Менавіта таму мы ініцыявалі дадзены праект, каб у гэтым папулярным музэі загучала беларуская мова.

Такім чынам, POLIN стаў першым музэям у польскай сталіцы, дзе даступны аўдыёгід на беларускай мове. Гэта вельмі важна заявіў дырэктар музэю, бо гісторыя польскіх габрэяў цесна зьвязаная й зь Беларусьсю. Гаворыць дырэктар Музэя Палін Дарыюш Столя.

/

Дарыюш Столя: Мы зьвярталіся да розных амбасад з розных краін, каб стварыць аўдыёгіды на іх мове. Мы пачыналі з найбольш папулярных моваў: габрэйскай ды ангельскай, пасьля польскай. Менавіта з гэтых краіны прыяжджае найбольш гасьцей да нас. Цяпер расьце колькасьць гасьцей з Беларусі, таму мы хацелі, каб яны маглі карыстацца сваёй матчынай мовай, а не перакладамі. Тым больш, што гістарычна, гісторыя габрэяў, зь якой мы знаёмім, датычыць таксама і гісторыі Беларусі, Летувы, Украіны й Польшчы. Таму для нас гэта была сымбалічная і гістарычнае рашэньне.

Экспазыцыя ў музэі арганізавана вакол 11 сталых тэматычных выставаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй польскіх габрэяў з канца ІХ стагодзьдзя па сёньняшнія дні. Сярод тэмаў: зьяўленьне габрэяў на польскіх землях, габрэйскае мястэчка, сынагога, жыцьцё габрэйскай вуліцы, Галакост ды іншыя. Усе гэтыя выставы можна наведаць з беларускім аўдыёгідам, які быў запісаны пры ўдзеле дыктараў Беларускага радыё. Пра гэта распавёў кіраўнік Цэнтра беларускай культуры Міхаіл Рыбакоў.

Міхаіл Рыбакоў: Гэта адзін з дыктараў беларускага радыё. Ён прасіў, каб не выдзяляць яго асабіста, таму мы не хацелі б агучваць яго прозьвішча наперакор просьбе. Мы з задавальненьнем паведамляем, што Беларускае радыё, студыя Ўладзіміра Бокуна адгукнуліся на нашу просьбу. Мы вялі доўгія перамовы, каб усё зрабіць з музэям.

Беларускі амбасадар стаў першым наведнікам, якія пазнаёміўся з экспазыцыяй музэю па-беларуску. Супрацоўнікі музэю адзначаюць, што яны спадзяюцца на рост гасьцей зь Беларусі, тым больш што за мінулы год колькасьць беларускіх наведнікаў вырасла ў два разы. Запрашаем гасьцей польскай сталіцы з Беларусі наведаць музэй POLIN. Цяпер яны могуць пазнаёміцца з выставай на матчынай мове!

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт