Logo Polskiego Radia
Print

Польшча - ЭЗ: праблемы непазьбежныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2017 12:31
Новы польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі не прадухіліць эўразьвязаўскай працэдуры супраць Польшчы.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Польшча - ЭЗ: праблемы непазьбежныя
Новы польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі не прадухіліць эўразьвязаўскай працэдуры супраць Польшчы.
20 сьнежня камісары Эўразьвязу плянуюць абмяркоўваць рэформу судовай сыстэмы ў Польшчы. „Чырвоная лінія была перакрочаная, рашэньне аб запуску 7 артыкула можна лічыць аўтаматычным”, - кажа неафіцыйна ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” высокапастаўлены дыплямат ЭЗ.
Ці нешта магло б памяняць пазыцыю Эўракамісіі да бліжэйшай серады? Паводле суразмоўцы газэты, толькі асабістая гарантыя новага прэм’ера Матэвуша Маравецкага, дадзеная старшыні Эўракамісіі Жан-Клёду Юнкеру, што прэзыдэнт Польшчы не падпіша прынятых парлямэнтам законапраектаў.
Аднак шмат сьведчыць пра тое, што такі сцэнар малаверагодны. Дарэчы, новы кіраўнік польскага ўраду здаецца ўжо зьмірыўся з гэтым фактам. Ён запэўнівае, што нават у выпадку распачацьця працэдуры, польскі бок будзе размаўляць з партнэрамі ў Брусэлі.
Суразмоўца газэты мяркуе, што большасьць чальцоўскіх краінаў падтрымае патрабаваньне Эўракамісіі заняцца пытаньнем пагрозаў для вяршэнства закона ў Польшчы. Дзеля распачацьця працэдуры, то бок ажыцьцяўленьня 7 артыкулу неабходная згода 22 краінаў.
Першы этап працэдуры – крытыка, то бок стыгматызацыя краіны, што можа рашуча перашкаджаць ёй у адстойваньні сваіх інтарэсаў па іншых важных пытаньнях. Наступны этап прадугледжвае ўвядзеньне санкцый, напрыклад, прыпыненьне права голасу або прыпыненьне выплат з фондаў ЭЗ.
Аднак дзеля гэтага неабходная аднагалоснасьць усіх членаў ЭЗ. Тым часам, як мінімум адна краіна ЭЗ, Вугоршчына, выступае рашуча супраць такога кроку, нагадвае „Rzeczpospolita”.
az

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт