Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі завершыўся саміт Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.12.2017 15:40
  • У Брусэлі завершыўся саміт Эўразьвязу.mp3
Па аднаму з самых галоўных пытаньняў - міграцыйнаму крызысу - пагадненьне не дасягнутае.
PAP/Marcin Obara

Польшчу прадстаўляў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Першы дзень саміту быў прысьвечаны пытаньню міграцыі. Усё ж па ім паразуменьне не было дасягнута, паколькі чалецкія краіны падзеленыя. Эўрапейскія лідары больш за тры гадзіны размаўлялі пра міграцыю падчас вячэры. Меркаваньні падзеленыя ў двух аспэктах. Першы – гэта абавязковы падзел уцекачоў. Другі – ці рашэньне ў справе рэформы закону аб прытулку павінна быць прынята адзінагалосна, ці большасьцю галасоў.

Дыскусію на саміце выклікаў старшныя Эўрапейскай рады Дональд Туск, які напярэдадні напісаў ліст, у якім выказаў меркаваньне, што рашэньне павінна быць адзінагалосным. Ён таксама адзначыў, што выступае супраць абавязковага размеркаваньня ўцекачоў.

Пазыцыю Дональда Туска падтрымалі краіны Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшча. Аднак старшыню Эўрапейскай рады вельмі моцна раскрытыкавалі, асабліва нямецкая канцлер Ангела Мэркель. Яна адкінула ідэю сэлектыўнай салідарнасьці і націскала на прымусовае прыняцьце мігрантаў. Вельмі крытычнымі былі Аўстрыі і Грэцыя.

Многія эўразьвязаўскія лідары таксама гаварылі, што калі да чэрвеня ня будзе прыняты новы закон аб прытулку, то рашэньне павінна быць прынята большасьцю галасоў.

Другі дзень саміту быў прысьвечаны пераважна тэме брэксіту. Дасягнутая згода 27 краін, каб распачаць другі этап перамоваў у справе брэксіту, і каб распачаць перамовы аб новай гандлёвай дамове з Вялікабрытаніяй. Другі этап перамоваў будзе значна больш складаны, паколькі стаўка будзе весьціся за эканамічныя інтарэсы паасобных краін. Згода ўсіх чалецкіх краін была вельмі патрэбная Тэрэзе Мэй, ціск на якую аказвае брытанскі бізнэс.

Польшчу на саміце Эўразьвязу прадстаўляе новы прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Ён пацьвердзіў, што яшчэ ў сьнежні адбудуцца міжурадавыя кансультацыі паміж Польшчай і Вялікабрытаніяй.

Польшча падтрымлівае брытанскія чаканьні, каб новыя адносіны Вялікабрытнаіі і ЭЗ былі як мага бліжэйшымі. Матэвуш Маравецкі гаварыў, што ён задаволены вынікамі першага этапу перамоваў паміж ЭЗ і Лёнданам.

М. Маравецкі: Пытаньні, на якіх нам найбольш залежыла, дасягнутыя. Гаворка пра стаўленьне да польскіх грамадзян у Вялікабрытаніі. Дасягнутае паразуменьне адпавядае нашаму ўяўленьню аб вырашэньні гэтага пытаньня. Другое пытаньне, ня менш важнае, гэта ўдзел Вялікабрытаніі ў бюджэце ЭЗ.

Акрамя размовы з Тэрэзай Мэй прэм’ер-міністар Маравецкі размаўляў са старшынём Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкерам і прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Польскі прэм’ер кажа, што падчас размовы з Эмануэлем Макронам былі закранутыя шмат пытаньняў, між іншым, зьмен клімату і энэргетыкі, але ня толькі.

М. Маравецкі: Мы гаварылі пра энэргетычную бясьпеку, у прыватнасьці газавую. Размаўлялі таксама пра дырэктыву аб працаўніках у камандзіроўках, пра транспартныя дэрэктывы і пакет мабільнасьці. Я задаволены перамовамі.

Прэм’ер сказаў, што запрасіў Эмануэля Макрона ў Польшчу.

М. Маравецкі: Гэта было запрашэньне на 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Сто гадоў таму Францыя была нашым вельмі важным і добрым саюзьнікам.

Гэта было першае замежнае падарожжа Матэвуша Маравецкага ў якасьці прэм’ер-міністра Польшчы. З саміту ў Брусэлі прэм’ер выехаў на дзень раней, патлумачыўшы гэта вельмі тэрміновымі справамі ў краіне.

Згоду распачаць другі этап перамоваў з Вялікабрытаніяй аб брэксіце ад імя Польшчы падпісаў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.

Краіны-чальцы ЭЗ размаўлялі сёньня таксама пра зону эўра. Да сакавіка будучага году Нямеччына і Францыя хочуць дасягнуць паразуменьне ў справе будучыні зоны эўра. Францускі прэзыдэнт заявіў, што лідары Эўразьвязу павінны прыняць плян рэформаў для эўразоны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт