Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зьмяняе амбасадара ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.01.2018 16:15
  • Польшча зьмяняе.mp3
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Павлік пакідае сваю пасаду пасьля 2 год працы.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

Афіцыйныя прычыны адстаўкі не называюцца.

У чацьвер зьявілася інфармацыя, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік будзе адкліканы зь Менску. У пятніцу польскі МЗС пацьвердзіў, што дадзенае рашэньне прыняў яшчэ папярэдні міністар Вітальд Вашчыкоўскі на просьбу самога амбасадара.

У сеціве зьявіліся розныя ацэнкі працы Конрада Паўліка. Так Радыё “Свабода” паведаміла, спасылаючыся на крыніцы ў польскім МЗС, што ў Варшаве Паўліка ня лічаць найлепшым польскім амбасадарам у Менску. Маўляў ён канфліктаваў з кіраўніцтвам Саюзу палякаў у Беларусі, зь Белсатам.

Іншыя кажуць пра тое, што пры ім адбылося значнае паляпшэньне беларуска-польскіх адносінаў. Больш інтэнсыўнай стала супраца ў галіне эканомікі, культуры.

Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю міжнароднага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт