Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы адзначае 100 гaдoў незалежнасьці Летувы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2018 16:10
  • Прэзыдэнт Польшчы.mp3
Польская прэзыдэнцкая пара знаходзіцца з трохдзённым афіцыйным візытам у летувіскай сталіцы.
Foto: PAP/Leszek Szymański

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам з жонкай учора прыляцеў у Вільню. Асноўная прычына візыту – гэта сёньняшнія ўрачыстасьці з нагоды 100 гадавіны адраджэньня летувіскай дзяржавы. На ўрачыстасьці прыехалі кіраўнікі шматлікіх эўрапейскіх краін.

У Вільні польская прэзыдэнцкая пара прыняла ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні згаданай падзеі. Цырымонія адкрыцьця пачалася на Віленскай плошчы Сымонаса Даўкантаса. Польскага прэзыдэнта прывітала прэзыдэнтка Летувы Далі Грыбаўскайтэ. Больш падрабязна пра хаду візыту перадае карэспандэнт Польскага радыё Караль Дармарос.

Караль Дармарос: Пасьля прылёту ў Вільню прэзыдэнцкая дэлегацыя наведала Вострую браму. Наступным пунктам стаў Дом польскай культуры, дзе прэзыдэнт Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам польскай меншасьці ў Летуве. Сустрэча стала нагодай да размовы пры сытуацыю палякаў у паўночнага суседа. Ішлося пра іх статус ды правы ў адпаведнасьці з агульна прынятымі эўрапейскімі нормамі. Доўгія гады палякі ў Летуве змагаюцца за права да арыгінальнага запісу сваіх прозьвішчаў, двухмоўныя назвы гарадоў ды вуліц, а таксама справы, зьвязаныя з польскай асьветай і рэстытуцыяй зямлі.

Польская прэзыдэнцкая пара прыняла ўдзел у цырымоніі ўздыму нацыянальных сьцягоў трох Балтыйскіх краін. Напярэдадні афіцыйных урачыстасьцяў польскі прэзыдэнт сустрэўся з прадстаўнікамі польскіх інвэстараў у Летуве. Прэзыдэнт Польшчы патлумачыў сваё жаданьне прыехаць сюды.

Анджэй Дуда: Сёньня я знаходжуся тут, каб, з аднаго боку, сьвяткаваць разам з грамадзянамі Летувы ды летувіскімі ўладамі адраджэньне летувіскай дзяржаўнасьці 100 гaдoў таму. Таксама я тут, каб сустрэцца з вамі ды падзякаваць вам за польскасьць, за вашу салідарнасьць.

Падчас сустрэчы былі закранутыя тэмы зьвязаныя з сытуацыя палякаў у Летуве, эканамічнага супрацоўніцтва, эўрапейская палітыка. Таксама ў Вільні польскі прэзыдэнт правёў сустрэчу з нямецкім прэзыдэнтам Вальтэрам Штэйнмэерам. Для Варшавы важна мець наўпроставы кантакт з Бэрлінам, тлумачыць кіраўнік палітычнага кабінэта прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.

Кшыштаф Шчэрскі: У Нямеччыне цяпер мае месца вельмі хісткая палітычная сытуацыя. У гэтым кантэксьце размова прэзыдэнта Польшчы ды Нямеччыны натуральным чынам тычылася эўрапейскіх спраў, пытаньняў міжнароднай палітыкі. Таксама абодва бакі выказалі інтарэс сытуацыяй у іх краінах, быў абмен інфармацыі. Дыялёг паміж прэзыдэнтамі Польшчы ды Нямеччыны мае рэгулярны характар.

Гісторык і прафэсар, сэнатар партыі «Права і справядлівасьць» Ян Зарын пракамэнтаваў візыт прэзыдэнта як маральны абавязак польскай дзяржавы перад асобамі, які зазналі крыўду ў Летуве за распаўсюд там польскай мовы.

Сэнатар патлумачыў, што польска-летувіскія адносіны пакутуюць ад «рознасьці інтарэсаў, а Польшча абавязана падтрымліваць польскасьць дзеля будучых пакаленьняў.

Ян Зарын: Мы, як гістарычная нацыя, ня можам уцякаць ад уласнай культурнай спадчыны. У дадзенай сытуацыі ідзецца пра факт існаваньня там палякаў, якія ў сябе дома. Зь іншага боку, ёсьць абсалютна зразумелыя інтарэсы летувіскай дзяржавы, якая сутыкаецца цяпер зь вялізарнымі праблемамі ў галіне культуры, дэмаграфіі ды тоеснасьці. Без сумневаў, яна імкнецца дзяржаўнымі інструмэнтамі пашырыць асабліва ў галіне адукацыі працэс летувізацыі.

На суботу заплянавана сустрэча польскага прэзыдэнта з кіраўніцай Летувы Далі Грыбаўскайтэ. Падчас размовы бакі плянуюць абмеркаваць сытуацыю палякаў у Летуве, эканамічнае супрацоўніцтва, эўрапейскую палітыку ды бясьпеку ўсходняга флянга НАТО.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт