Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі палітоляг: ізраільцян не цікавіць польскі закон пра ІНП

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.02.2018 13:59
Палітыкаў у Ізраілі цікавіць толькі спэцыфічна прадстаўлены інтарэс іх дзяржавы.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain

У газэце «Super Express» інтэрвію з амэрыканскім палітолягам, аўтарам кнігі «Індустрыя Галакост» Норманам Фінкэльстэйнам (Norman Finkelstein). Гаворка ідзе пра польска-ізраільскі канфлікт, датычны польскага закону, які прадбачвае крымінальную адказнасьць за ўскладаньне на палякаў віны за злачынствы нямецкіх фашыстаў падчас Другой сусьветнай вайны.

Палітоляг кажа, што імідж Польшчы і палякаў у Ізраілі дрэнны. Многія габрэі палякаў ненавідзяць, таксама, дарэчы, як немцаў, але да немцаў яны ставяцца крыху інакш, з антыпатыяй, але таксама захапленьнем ад нямецкай культуры. Палякаў жа лічаць некультурнымі.

Фінкэльстэйн адзначае, што яму не падабаецца ні польскі закон, ні ізраільская рэакцыя на яго. Вельмі часта здараецца, што права, напісанае з добрымі намерамі, але само па сабе ня вельмі добрае, прыносіць адваротны эфэкт, чым спадзяваліся яго аўтары. «Хаця, – дадае палітоляг, – я ня думаю, каб палітыкі ў Ізраілі на самой справе цікавіліся польскім законам. Рэакцыя многіх палітычных дзеячаў дзяржавы была вельмі рэзкай, што было нечаканым для польскіх уладаў.

«Гэта тэатар, – адзначае палітоляг. – Яны ведалі, што павінны так адрэагаваць, вельмі рашуча, ім гэта аплачваецца. Ізраільскія палітыкі – гэта адна з самых прагматычных груп на сьвеце. Іх насамрэч зусім не цікавіць, ці хтосьці адмаўляе, ці папулярызуе праўду пра Галакост на сьвеце. Іх цікавіць толькі спэцыфічна прадстаўлены інтарэс дзяржавы Ізраіль. Прыдатнасьць. Ці хтосьці прыдатны для Ізраіля. Калі нешта зьяўляецца абсалютнай бязглузьдзіцай, але карысна ў дадзены момант, то яны не затрымаюцца і будуць гэта распавядаць направа і налева».

Super Express/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт