Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі дом у Варшаве распачынае Маратон незалежнасьці (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2018 16:26
  • Маратон незалежнасьці.mp3
25 сакавіка ў Варшаве пройдзе шэсьце, а асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у Беластоку.
Актывісты Беларускага дому на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям на 100-годзьдзе БНР. Актывісты Беларускага дому на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям на 100-годзьдзе БНР. фота: Беларускі дом у Варшаве

Беларускі дом у Варшаве распачынае Маратон незалежнасьці, прысьвечаны 100-годзьдзю БНР. Сьвяткаваньне гэтай важнай даты для беларусаў у Польшчы будзе адбывацца ў сукупнасьці са сьвяткаваньнямі 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У Варшаве пройдзе шэсьце, а асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у Беластоку.
Сустаршыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк гаворыць, што маратон будзе працягвацца з 25 сакавіка да 11 лістапада, калі Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе сваёй незалежнасьці.
А. Зарэмбюк: 11 і 25 чысла кожнага месяца, пачынаючы з 25 сакавіка, будуць адбывацца розныя мерапрыемствы, прысьвечаныя польскай і беларускай незалежнасьці. Мы лічым гэта важным у сёньняшняй палітычнай сытуацыі ў рэгіёне. Мы таксама плянуем зрабіць выставу ў польскім парлямэнце. Таксама мы хочам зрабіць кароткі адукацыйны ролік пра БНР і незалежнасьць, паколькі многія, нягледзячы на дастатковую колькасьць інфармацыі, ня маюць ведаў на гэтую тэму.
Паводле Ўладзіміра Кобеца, сустаршыні Беларускага дому, падчас маратону будзе падкрэсьлівацца тое, што плян, які беларускія лідары распачалі ажыцьцяўляць 100 год таму, быў агульным для народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.
У. Кобец: На руінах чатырох імпэрый зьняволеныя народы пачалі будаваць свае нацыянальныя дзяржавы. Гэта ня быў местачковы праект. Гэта быў агульны праект. Беларусы, як эўрапейская нацыя, рушылі ў тым самым напрамку, якім пайшлі суседнія народы.
Уладзімір Кобец расказаў, што Беларускі дом разам з Нямецкім інстытутам у Польшчы 20 сакавіка а 18 гадзіне ладзіць канфэрэнцыю, прысьвечаную БНР. У ёй прымуць удзел навукоўцы і гісторыкі з усяго сьвету. Месца: Нямецкі гістарычны інстытут, аl. Ujazdowskie 39.
Варшаўскае шэсьце 25 сакавіка будзе ісьці традыцыйнай трасай, якая мае сымбалічнае значэньне – гаворыць Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасьці «Разам».
В. Сіўчык: Шэсьце распачнецца а 11 гадзіне ад помніка Тадэвушу Касьцюшку на пляцы Żelaznej bramy. Пасьля невялічкага мітынгу шэсьце скіруецца вуліцамі Marszałkowska, Świętokszyska, Nowy Świat, Krakowskie Przedmieści помніка Адаму Міцкевічу. Траса зьяўляецца традыцыйнай. У мінулыя гады беларусы Варшавы сьвяточна адзначалі Дзень Волі менавіта на гэтых вуліцах. Траса сымбалічная, паміж двума помнікамі. Адам Міцкевіч і Тадэвуш Касьцюшка – гэта дзьве постаці, якія яднаюць палякаў і беларусаў. Падчас шэсьця перадусім будзем акцэнтаваць увагу на сьвяце, паколькі гэта вялікі дзень для ўсіх беларусаў. Будзем сьпяваць песьні, нацыянальныя гімны. Заклікаем усіх браць з сабой ня толькі сьцягі, але і добры настрой.
Як расказаў Вячаслаў Сіўчык, пасьля шэсьця плянуецца інтэлектуальная вечарына. Віктарына, прысьвечаная БНР, пройдзе а 15 гадзіне ў Jack's Cinema Bar, вул. Bracka, 18, вядучы – Аляксандар Лапко.
У Беластоку 25 сакавіка а 10 гадзіне ў царкве сьвятога Яна Тэоляга, вул. Z. Herberta 1, распачнецца Сьвятая літургія і малебен за беларускі народ. У 15.00 распачынаюцца ўрачыстасьці ў Падляскай опэры і філярмоніі, вул. Podleśna 2. Акрамя лекцый гісторыкаў чакаецца выступ танцавальных падляскіх калектываў і канцэрт Лявона Вольскага.

Беларускі дом у Варшаве распачынае Маратон незалежнасьці, прысьвечаны 100-годзьдзю БНР. Сьвяткаваньне гэтай важнай даты для беларусаў у Польшчы будзе адбывацца ў сукупнасьці са сьвяткаваньнямі 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У Варшаве пройдзе шэсьце, а асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у Беластоку.

На
На першым пляне Алесь Зарэмбюк, на другім - Уладзімір Кобец.

Сустаршыня Беларускага дому Алесь Зарэмбюк гаворыць, што маратон будзе працягвацца з 25 сакавіка да 11 лістапада, калі Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе сваёй незалежнасьці.

А. Зарэмбюк: 11 і 25 чысла кожнага месяца, пачынаючы з 25 сакавіка, будуць адбывацца розныя мерапрыемствы, прысьвечаныя польскай і беларускай незалежнасьці. Мы лічым гэта важным у сёньняшняй палітычнай сытуацыі ў рэгіёне. Мы таксама плянуем зрабіць выставу ў польскім парлямэнце. Таксама мы хочам зрабіць кароткі адукацыйны ролік пра БНР і незалежнасьць, паколькі многія, нягледзячы на дастатковую колькасьць інфармацыі, ня маюць ведаў на гэтую тэму.

Паводле Ўладзіміра Кобеца, сустаршыні Беларускага дому, падчас маратону будзе падкрэсьлівацца тое, што плян, які беларускія лідары распачалі ажыцьцяўляць 100 год таму, быў агульным для народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.

У. Кобец: На руінах чатырох імпэрый зьняволеныя народы пачалі будаваць свае нацыянальныя дзяржавы. Гэта ня быў местачковы праект. Гэта быў агульны праект. Беларусы, як эўрапейская нацыя, рушылі ў тым самым напрамку, якім пайшлі суседнія народы.

Уладзімір Кобец расказаў, што Беларускі дом разам з Нямецкім інстытутам у Польшчы 20 сакавіка а 18 гадзіне ладзіць канфэрэнцыю, прысьвечаную БНР. У ёй прымуць удзел навукоўцы і гісторыкі з усяго сьвету. Месца: Нямецкі гістарычны інстытут, аl. Ujazdowskie 39.

Вітаўт
Вітаўт Сіўчык.

Варшаўскае шэсьце 25 сакавіка будзе ісьці традыцыйнай трасай, якая мае сымбалічнае значэньне – гаворыць Вітаўт Сіўчык з Руху салідарнасьці «Разам».

В. Сіўчык: Шэсьце распачнецца а 11 гадзіне ад помніка Тадэвушу Касьцюшку на пляцы Żelaznej bramy. Пасьля невялічкага мітынгу шэсьце скіруецца вуліцамі Marszałkowska, Świętokszyska, Nowy Świat, Krakowskie Przedmieści помніка Адаму Міцкевічу. Траса зьяўляецца традыцыйнай. У мінулыя гады беларусы Варшавы сьвяточна адзначалі Дзень Волі менавіта на гэтых вуліцах. Траса сымбалічная, паміж двума помнікамі. Адам Міцкевіч і Тадэвуш Касьцюшка – гэта дзьве постаці, якія яднаюць палякаў і беларусаў. Падчас шэсьця перадусім будзем акцэнтаваць увагу на сьвяце, паколькі гэта вялікі дзень для ўсіх беларусаў. Будзем сьпяваць песьні, нацыянальныя гімны. Заклікаем усіх браць з сабой ня толькі сьцягі, але і добры настрой.

Як расказаў Вітаўт Сіўчык, пасьля шэсьця плянуецца інтэлектуальная вечарына. Віктарына, прысьвечаная БНР, пройдзе а 15 гадзіне ў Jack's Cinema Bar, вул. Bracka, 18, вядучы – Аляксандар Лапко.

У Беластоку 25 сакавіка а 10 гадзіне ў царкве сьвятога Яна Тэоляга, вул. Z. Herberta 1, распачнецца Сьвятая літургія і малебен за беларускі народ. У 15.00 распачынаюцца ўрачыстасьці ў Падляскай опэры і філярмоніі, вул. Podleśna 2. Акрамя лекцый гісторыкаў чакаецца выступ танцавальных падляскіх калектываў і канцэрт Лявона Вольскага.

ав/фота: Беларускі дом у Варшаве

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт