Logo Polskiego Radia
Print

«Забыты корпус» - малавядомая гісторыя Беларусі з польскім кантэкстам (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2018 07:12
  • Забыты корпус.mp3
Марыя Магдалена Радзівіл сказала польскаму генэралу, што яна беларуска й што яе ня трэба абараняць ад беларускіх сялян.
Генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (у першым шэрагу пасярэдзіне) і штаб 1-га Польскага корпусу, 1918 год Генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі (у першым шэрагу пасярэдзіне) і штаб 1-га Польскага корпусу, 1918 год commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

«Забыты корпус» – малавядомая гісторыя Беларусі з Войскам Польскім на фоне (ФОТА)
Магдалена Радзівіл сказала польскаму генэралу, што яна беларуска й што яе ня трэба абараняць ад беларускіх сялян.
Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў плянуе выдаць чарговую кнігу пад назвай «Забыты корпус». У кнізе апавядаецца гісторыя 1-га Польскага корпусу, які быў створаны пад Бабруйскам у 1917 годзе ў Расейскай імпэратарскай арміі. Камандуючым адзінкай быў генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі. Дарэчы, пазьней корпус адыграў важную ролю ў станаўленьні Польшчы як незалежнай краіны.
Паводле Ігара Мельнікава, ён быў зьдзіўлены тым, што пра корпус у Беларусі нічога не вядома й што пра гэта мала ведаюць таксама і ў Польшчы. Таму й прыняў рашэньне напісаць кнігу.
Але ў «Забытым корпусе» будзе ня толькі пра гэтае вайсковае фармаваньне. Гісторык нагадвае, што неўзабаве – вялікі юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама 100-годзьдзе польскай дзяржаўнасьці (11 лістапада 1918). «Двум гэтым датам, а таксама Бабруйску я прысьвячаю гэтую кнігу», – кажа Ігар Мельнікаў, нагадваючы, што ён сам родам з гэтага горада.
Кніга ўтрымлівае пяць вялікіх разьдзелаў. У адным з разьдзелаў распавядаецца пра службу палякаў у Расейскай імпэратарскай арміі. Спэцыяліст зьвяртае ўвагу на тое, што ў царскай арміі было шмат польскіх частак, для прыкладу, Пулаўскі легіён, часткі кавалерыі, уланы. І вось, генэрал Юзэф Доўбар-Мусьніцкі вырашыў аб’яднаць гэтыя ды іншыя часткі ў большае фармаваньне.
Дарэчы, пазьней генэрал увайшоў у канфлікт з бальшавікамі й пачаў супраць іх змагацца. У савецкую гістарыяграфію гэтая падзея ўвайшла пад назвай «мяцеж Доўбар-Мусьніцкага».
Многія польскія афіцэры й генэралы, якія стаялі ў вытокаў незалежнага Войска Польскага пасьля 1918 года, гэта выхадцы з Расейскай імпэратарскай арміі. Ігар Мельнікаў зьвяртае ўвагу на тое, што расейскія военачальнікі, для прыкладу, вядомы генэрал Антон Дзянікін, адзначалі, што палякі – гераічныя й адважныя людзі.
Хоць зь іншага боку, заўважае аўтар кнігі, былі й скаргі на 1-ы Польскі корпус, асабліва з боку беларускіх сялян, якія наракалі на паборы ды ды розныя зборы. Цікава тое, што славутая Марыя Магдалена Радзівіл нават напісала скаргу Доўбар-Мусьніцкаму, дзе зазначыла, што яна беларуска й ня хоча, каб польскі корпус браў яе пад ахову ды аказваў нейкую дапамогу, бо яна й сама дамовіцца зь беларускімі сялянамі.
Падрабязьней пра кнігу ды гістарычныя падзеі таго часу Ігар Мельнікаў распавядае ў інтэрвію Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл
Кніга «Забыты корпус» – гэта некамэрцыйны праект. Актуальна ідзе збор сродкаў на яе выданьне. Дапамагчы ў гэтым можна, прайшоўшы па гэтай спасылцы.

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт