Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўшанавалі памяць айца Аляксандра Надсана (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 16:03
  • Памяці айца Аляксандра Надсана.mp3
У трэцюю гадавіну сьмерці памяць айца Аляксандра Надсана ўшанавалі ў Варшаве.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

У трэцюю гадавіну сьмерці памяць айца Аляксандра Надсана ўшанавалі ў Варшаве.
15 красавіка 2015 году ва ўзросьце 89 гадоў памёр апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, беларускі ўніяцкі сьвятар Аляксандр Надсан. Менавіта айцец Аляксандр упершыню амаль поўнасьцю пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты бізантыйскага абраду. Апроч гэтага сьвятар займаўся культуралягічнымі дасьледаваньнямі жыцьцярысаў такіх беларускіх асьветнікаў, як сьвяты Кірылы Тураўскага, княгіні Магдалены Радзівіл з роду Завішаў, біскупа Чэслава Сіповіча й іншых. Тэму працягвае Эдуард Жолуд.
Айцец Надсан нарадзіўся ў 1926 годзе ў Гарадзеі, што на Навагрудчыньне. Падчас Вялікай Айчынай Вайны быў актыўным удзельнікамі патрыятычнай арганізацыі, Саюз беларускай моладзі. Пакінуўшы Беларусь, Аляксандр Надсан трапіў у войска генэрала Андэрса, якое ўваходзіла ў склад Узброеных сіл Вялікабрытаніі. З 1946 году менавіта Злучанае Каралеўства стала другой радзімай айца Аляксандра.
У трэцюю гадавіну сьмерці суполка беларускіх грэка-каталікоў у Варшаве арганізавала паніхіду па айцу Надсану. Багаслужэньне прайшло ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыліянаў, дзе 1980 й 90 гады Аляксандар Надсан маліўся і праводзіў служэньні падчас сваіх візітаў у Польшчу. Працягвае ўніяцкі сьвятар з Гародні айцец Андрэй Крот.
Айцец Андрэй Крот: Цяжка перацаніць, што ён зрабіў для Беларусі. Ён першы пераклаў амаль усё набажэнствы візынтыйскай традыцыі на беларускую мову. На той час, калі ён зьдзейсьніў тую справу ніводная канфэсія не мела гэтага. Мы знаходзімся й будзем знаходзіцца пад уплывам гэтый традыцый, гэтых перакладаў, што пакінуў нам а. Аляксандар. (…)
Ён быў вялікім прапагандыстам, вялікім распаўсюднікам беларушчыны. Айцец Аляксандар умацоўваў беларушчыну ў тых людзях, якія вагаліся, якія не маглі вызнаць сваю беларушчыну адкрыта. Перад усім ён нёс Хрыста, ён бы сьвятаром, які маліўся, які сьведчыў сваёй асобай пра веру й любоў божую.
Айцец Надсан прыняў сьвятарскі сан у 1958 годзе. Аляксандар Надсан быў стваральнікам і кіраўніком бібліятэкі імя Францішака Скарыны ў Лёндане. Сваю першую сустрэчу з Надсанам узгадвае а. Андрэй Крот.
Андрэй Крот: У 1997 годзе я быў маладым студэнтам. Мы сустрэліся на Сусьветных днях моладзі ў Парыжы. Гэта адбылося ў беларускім прадстаўніцтве ў цэнтры Парыжу. Нягледзячы на тое, што я не памятаю нейкія дакладныя словы з размовы з ім, мяне надзвычай уразіла тая «хатнясьць», сямейнасьць, з якой ён нас сустракаў. Ад яго выпраменьвалася бацькоўскасьць. Мы пастаянна ўзгадваем яго ў нашых малітвах. (…)
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, Аляксандр Надсан арганізоўваў, а ў 1989 годзе ўзначаліў Камітэт дапамогі ахвярам аварыі на ЧАЭС у Вялікабрытаніі. Айцец Андрэй распавядае, якім чынам беларускія ўніяты ўшаноўваюць памяць Аляксандра Надсана.
А. Андрэй Крот: Ушаноўваем перадусім тым, што працягваем яго справу. Калісьці ён сказаў, я зрабіў усё што мог – цяпер рабіце вы. Мы молімся, прапаведуем і размаўляем па-беларуску. Гэта галоўны ўнёсак у працяг яго справы.
Беларускія грэка-каталікі Варшавы адбываюцца рэгулярна, але на жаль не часта. Служаць іх а. Сяргей Стасевіч з Лёндану, а. Андрэй Буйніч. Наступнае набажэнства адбудзецца 13 траўня, а 14 гадзіне. Шчыра ўсіх запрашаем!
Апроч сваёй сьвятарскага служэньня айцец Аляксандар Надсан займаўся навуковым дасьледаваньнямі. Ён зьяўляецца аўтарам больш звыш 250 навуковых публікацый, кніг па айчынай гісторыі. Айцец Аляксандар вызначыў год выданьня скарынаўскай «Малой падарожнай кніжыцы«, а таксама расшыфраваў кітабы беларускіх татараў.
Эдуард Жолуд
слухайце далучаны зьверху гукавы файл

15 красавіка 2015 году ва ўзросьце 89 гадоў памёр апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, беларускі ўніяцкі сьвятар Аляксандр Надсан. Менавіта айцец Аляксандар упершыню амаль поўнасьцю пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты бізантыйскага абраду. Апроч гэтага сьвятар займаўся культуралягічнымі дасьледаваньнямі жыцьцярысаў такіх беларускіх асьветнікаў, як сьвятога Кірылы Тураўскага, княгіні Магдалены Радзівіл з роду Завішаў, біскупа Чэслава Сіповіча й іншых.

Айцец Надсан нарадзіўся ў 1926 годзе ў Гарадзеі, што на Навагрудчыньне. Падчас Вялікай Айчынай Вайны быў актыўным удзельнікамі патрыятычнай арганізацыі, Саюз беларускай моладзі. Пакінуўшы Беларусь, Аляксандар Надсан ваяваў у французскім Супраціўленьні, потым трапіў у войска генэрала Андэрса, якое ўваходзіла ў склад Узброеных сіл Вялікабрытаніі. З 1946 году менавіта Злучанае Каралеўства стала другой радзімай айца Аляксандра.

У трэцюю гадавіну сьмерці суполка беларускіх грэка-каталікоў у Варшаве арганізавала паніхіду па айцу Надсану. Багаслужэньне прайшло ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыліянаў, дзе ў 1980-ыя й 90-ыя гады Аляксандар Надсан маліўся й праводзіў служэньні падчас сваіх візітаў у Польшчу. Працягвае ўніяцкі сьвятар з Гародні айцец Андрэй Крот.

Айцец Андрэй Крот: Цяжка перацаніць, што ён зрабіў для Беларусі. Ён першы пераклаў амаль усе набажэнствы візынтыйскай традыцыі на беларускую мову. На той час, калі ён зьдзейсьніў тую справу ніводная канфэсія не мела гэтага. Мы знаходзімся й будзем знаходзіцца пад уплывам гэтый традыцый, гэтых перакладаў, што пакінуў нам а. Аляксандар. (…)

Ён быў вялікім прапагандыстам, вялікім распаўсюднікам беларушчыны. Айцец Аляксандар умацоўваў беларушчыну ў тых людзях, якія вагаліся, якія не маглі вызнаць сваю беларушчыну адкрыта. Перад усім ён нёс Хрыста, ён бы сьвятаром, які маліўся, які сьведчыў сваёй асобай пра веру й любоў божую.

Айцец
Айцец Андрэй Крот (зьлева).


Айцец Надсан прыняў сьвятарскі сан у 1958 годзе. Таксама а. Аляксандар быў стваральнікам і кіраўніком бібліятэкі імя Францішака Скарыны ў Лёндане. Сваю першую сустрэчу з Надсанам узгадвае а. Андрэй Крот.

А. Андрэй Крот: У 1997 годзе я быў маладым студэнтам. Мы сустрэліся на Сусьветных днях моладзі ў Парыжы. Гэта адбылося ў беларускім прадстаўніцтве ў цэнтры Парыжу. Нягледзячы на тое, што я не памятаю нейкіх дакладных словаў з размовы з ім, мяне надзвычай уразіла тая «хатнясьць», сямейнасьць, з якой ён нас сустракаў. Ад яго выпраменьвалася бацькоўскасьць. Мы пастаянна ўзгадваем яго ў нашых малітвах. (…)

Паніхіда
Паніхіда па а. Аляксандру Надсану ў варшаўскай царкве айцоў базыліянаў.

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, Аляксандр Надсан арганізоўваў, а ў 1989 годзе ўзначаліў Камітэт дапамогі ахвярам аварыі на ЧАЭС у Вялікабрытаніі. Айцец Андрэй распавядае, якім чынам беларускія ўніяты ўшаноўваюць памяць Аляксандра Надсана.

А. Андрэй Крот: Ушаноўваем перадусім тым, што працягваем яго справу. Калісьці ён сказаў, я зрабіў усё што мог – цяпер рабіце вы. Мы молімся, прапаведуем і размаўляем па-беларуску. Гэта галоўны ўнёсак у працяг яго справы.

Беларускія грэка-каталіцкія службы ў Варшаве адбываюцца рэгулярна, але на жаль не часта. Служаць іх а. Сяргей Стасевіч з Лёндану й а. Андрэй Буйніч. Наступнае набажэнства адбудзецца 13 траўня, а 14 гадзіне. Шчыра ўсіх запрашаем!

Апроч свайго сьвятарскага служэньня айцец Аляксандар Надсан займаўся навуковымі дасьледаваньнямі. Ён зьяўляецца аўтарам звыш 250 навуковых публікацый, кніг па айчынай гісторыі. Айцец Аляксандар вызначыў дакладны год выданьня скарынаўскай «Малой падарожнай кніжыцы», а таксама расшыфраваў кітабы беларускіх татараў.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт