Logo Polskiego Radia
Print

У расейскім сьледчым ізалятары забілі прадпрымальніка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2018 14:32
В. Пшанічны хацеў змагацца з махляром, але сам стаў ахвярай забойства.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Інтэрнэт-выданьне «Niezalezna.pl» прыводзіць інфармацыю пра сьмерць расейскага бізнэсмэна Валерыя Пшанічнага. Здарэньне апісала незалежная «Новая газета». Пшанічны быў арыштаваны пад падазрэньнем у растраце сродкаў пры рэалізацыі кантракту з мінабароны – будаўніцтве падлодкі Варшавянка.

Бізнэсмэн быў знойдзены мёртвым у камэры пецярбурскага сьледчага ізалятара ў лютым. Перад арыштам здарыўся канфлікт Пшанічнага з яго супрацоўнікам Пятровым, якога бізнэсмэн падазраваў у фінансавых махінацыях на шкоду фірмы. Пшанічны давёў да арышту свайго супрацоўніка, але той даў паказаньні, што прадпрымальнік завысіў кошт заказу. Цяпер ужо Пшанічнага арыштавалі, а праз тры тыдні яго знайшлі мёртвым.

На целе прадпрымальніка знойдзеныя сьляды гвалтаваньня, катаваньня электрычным токам, у яго быў зламаны пазваночнік, колатыя і рэзаныя раны. Улады сьледчага ізалятара заяўляюць, што вязень зьдзейсьніў самагубства. Але экспэрты мяркуюць, што Пшанічнага задушылі.

Верагодна, ад прадпрымальніка патрабавалі грошай, паколькі ў лістах жонцы ён тройчы пісаў, каб нікому ні за што не плаціла. Магчыма, яго хацелі змусіць даць паказаньні, хаця невядома, супраць каго павінны былі быць гэтыя паказаньні. Пшанічны быў перакананы, што кошт кантракту сапраўдны, а па крымінальнай справе не праходзілі іншыя фігуранты.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт