Logo Polskiego Radia
Print

Бацькі асоб з інваліднасьцю пратэстуюць у польскім Сэйме

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.04.2018 09:00
  • пратэст у Сэйме.mp3
Яны намераны застацца ў парлямэнце да прыняцьця закону аб дапамозе асобам з абмежаванымі магчымасьцямі.
Пратэст бацькоў асоб з інваліднасьцю ў СэймеПратэст бацькоў асоб з інваліднасьцю ў СэймеPAP/Radek Pietruszka

Польскі ўрад стараецца старанна прыслухоўвацца да голасу грамадзкіх груп, якія нейкім чынам пакрыўджаныя лёсам. Партыя ПіС лічыць сябе групоўкай, якая ня можа быць абыякавай, калі хтосьці адчувае сябе ў горшай сытуацыі, чым іншыя. Канешне, адны назавуць гэта партыкулярным інтарэсам, але іншыя – шчырым жаданьнем прыслухоўвацца да галасоў звычайных жыхароў краіны.

І такія жыхары, якія адчуваюць сябе пакрыўджанымі як лёсам, так і дзяржавай, зьявіліся надоечы ў польскім парлямэнце, а дакладней, ніжэйшай палаце парлямэнту – Сэйме, кба заявіць свой пратэст. Гаворка ідзе пра бацькоў асоб з інваліднасьцю і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Гэта працяг пратэсту, які ўпершыню адбыўся яшчэ ў 2014 г8одзе. Бацькі патрабуюць, між іншым, увесьці новую грашовую дапамогу для асоб, якім споўнілася 18 гадоў, але яны ня здольныя самастойна сябе ўтрымліваць. Група пратэстуючых напісала па гэтым пытаньні зварот да старшыні партыі «ПіС» Яраслава Качыньскага і заявіла, што застанецца ў Сэйме да «пераможнага канца».

Анэта Жэпка – маці Рафала, хлопца з абмежаванымі магчымасьцямі. Яна прыехала ў Сэйм разам з сынам. Гэта крок роспачы, паколькі кіруючыя Польшчаю эліты не выконваюць сваіх абяцаньняў, інваліды не атрымліваюць неабходнай дапамогі.

А. Жэпка: Улады ігнаруюць патрэбы інвалідаў, якім споўнілася 18 гадоў. Асабліва нас зьдзівіла канвэнцыя ПіС, на якой зусім не згадвалася пра дапамогу паўналетнім інвалідам. Ішла гаворка выключна пра дзяцей да 18 году жыцьця. Пра паўналетніх зусім забылі. Мы сюды прыехалі, каб прыгадаць нашы патрабаваньні. «Права і справядлівасьць» падтрымлівала наш пратэст, казала, што калі вый грае выбары то нам дапаможа. У нас два важнейшыя пастуляты: грашовая дапамога на рэабілітацыю – 500 злотых для ўсіх інвалідаў, і другое – павышэньне пэнсіі па інваліднасьці.

З пратэстуючымі сустрэўся міністар Войцех Калярскі, які разам з імі падрыхтаваў патрабаваньні і завёз іх прэзыдэнту Анджэю Дудзе. Міністар паўтарыў абяцаньне прэзыдэнта, што неўзабаве будзе падрыхтаваны закон, аўтары якога возьмуць пад увагу патрабаваньні бацькоў дзяцей-інвалідаў. Падрыхтоўка законапраекту будзе весьціся пасьля кансультацыі з прадстаўнікамі Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі.

В. Калярскі: І гэтыя пастуляты будуць аб’ектам працы ў канцылярыі прэзыдэнта. Спадар прэзыдэнт Анджэй Дуда заявіў ужо, што падрыхтоўка законапраекту адбудзецца менавіта на базе вашых патрабаваньняў. Акрамя таго, будзе весьціся, канешне, бягучы аналіз праблемы разам з прадстаўнікамі Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі. Прэзыдэнт гатоў таксама абмяркоўваць дадзенае пытаньне з прэм’ер-міністрам.

Падрыхтоўка сьпісу патрабаваньняў пратэстуючых і перадача яе ўладным асобам не закончыла пратэсту, які працягваецца з серады. Юлія Гартвіх заявіла ад імя пратэстоўцаў, што яны застануцца ў Сэйме да таго часу, калі будзе падрыхтаваны і прыняты адпаведны законапраект.

Ю. Гартвіх: Калі гэта будзе аўторак, то мы тут прабудзем да аўторку, калі гэта будзе чацьвер на наступным тыдні, то мы застанёмся тут да чацьвярга. Мы прабудзем тут столькі, колькі працягнецца працэдура падрыхтоўкі і прыняцьця законапраекту. Нас зусім не цікавіць тое, што цяпер няма пасяджэньня Сэйму, мы ня ведаем графіка працы парлямэнту, але я ведаю, што ёсьць магчымасьць склікаць дэпутатаў на пасяджэньне раней.

З пратэстуючымі сустрэўся ў пятніцу прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён згадзіўся, што сытуацыя бацькоў дарослых людзей з інваліднасьцю зьяўляецца складанай. І паабяцаў падключыцца ў падрыхтоўку адпаведнага законапраекту.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт