Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін ідзе ў цары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.05.2018 15:15
  • Пуцін у цары.mp3
Уладзімір Пуцін у чацьвёрты раз афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
Foto: KREMLIN / POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

Сёньня ў Крамлі адбылася цырымонія інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі.

Крамлёўскія прапагандысты назвалі яе галоўнай палітычнай падзеяй, але яна праходзіла ў ценю суботніх пратэстаў апазыцыі і жорсткага разгону пратэстоўцаў. Таксама сама цырымонія мела сьціплы характар, колькасьць гасьцей абмежавалі да 5 тысяч чалавек.

Пуцін прынёс прысягу ў прысутнасьці чальцоў Рады Фэдэрацыі, дэпутатаў Дзяржаўнай думы, судзьдзяў Канстытуцыйнага суда, прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу ды іншых прадстаўнікоў улады. Вельмі мала было кіраўнікоў замежных дзяржаў, нават хаўрусьнік па ЭўразЭС Аляксандар Лукашэнка застаўся ў Менску.

Расейскі апазыцыйны палітык з партыі «Яблыка» Леў Шлосбэрг напісаў, што Пуцін заняў пасаду прэзыдэнта, зь якой не разьвітваўся. Яго кіраваньне пачалося ў 1999-м годзе і абяцае быць пажыцьцёвым. Дарэчы, адзін з расейскіх палітыкаў Жырыноўскі неяк казаў, што варта перастаць гуляцца ў выбары ды ўвесьці манархічнае кіраваньне. Тэарытычна, Уладзімір Пуцін не зможа больш балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах ды павінен аддаць уладу ў 2024-м годзе. Некаторыя экспэрты ў Расеі кажуць, што так і будзе, і гэта апошні тэрмін Пуціна ля ўлады.

Які больш рэалістычны варыянт, пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт