Logo Polskiego Radia
Print

Сочы госьціць эўразійскіх прэзыдэнтаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.05.2018 15:55
  • Сочы госьціць.mp3
14 траўня ў Сочы адбылося пасяджэньне Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета.
Foto: EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA

Падчас мерапрыемства прайшлі й асабістыя размовы асобных лідараў. Размова ішла пра стан і пэрспэктывы адносін на эўразійскай прасторы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, дадзеная сустрэча была заплянаваная, каб кіраўнікі дзяржаў маглі абмеркаваць актуальны парадак дня й далейшае разьвіцьцё дадзенага інтэграцыйнага аб'яднаньня, пэрспэктывы паглыбленьня ўзаемадзеяньня. Гэта першая падобная сустрэча сёлета. У ёй узялі ўдзел прэзыдэнты Расеі, Казахстана, Кыргызстана і Беларусі, а таксама армянскі прэмʼер-міністар. У якасьці госьця запрасілі прэзыдэнта Малдовы. Дадзеная краіна прэтэндуе на статус назіральніка пра ЭўраЗЭС.

Таксама адбылася асабістая размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Афіцыйны Менск паведамляў, што тэмай размоваў павінны стаць стан двухбаковых адносіны ды праблемныя пытаньні.

Якія сёньня ў Беларусі ды Расеі існуюць праблемныя пытаньні? Ці Пуцін з Лукашэнкам у стане іх вырашыць? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт