Грамадзкія актывісты ладзяць пратэсты супраць Астравецкай АЭС
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.05.2018 18:34
"Ёсьць прыклады ў сусьветнай практыцы, што збудаваныя электрастанцыі не ўводзіліся ў эксплёатацыю".
Беларуская АЭС падчас будаўніцтва, восень 2017 году Włodzimierz Pac/Polskie Radio
Дэмакратычныя сілы Беларусі распачынаюць “Астравецкі Шлях” – сэрыю пратэстных акцыяў супраць будаўніцтва Беларускай АЭС, якія павінны адбывацца штомесяц 26-га дня ў адным з населеных пунктаў Беларусі па шляху з Менску да Астраўца.
У панядзелак прайшла прэс-канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі заяўнікі акцыі ў Заслаўі, - намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і міжнародны каардынатар Руху Салідарнасьці “Разам” Ігар Лялькоў.
26 траўня першая акцыя пратэсту мае адбыцца ў г. Заслаўі. 10 траўня была пададзеная заяўка на правядзеньне ў Заслаўі масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
Пра плянаваныя акцыі пратэсту распавядае Дзьмітры Кучук. Размаўляла Натальля Грышкевіч
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл