Logo Polskiego Radia
Print

Расея паварочвае ў бок фэадалізму?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.05.2018 15:55
  • Расея паварочвае.mp3
У новым расейскім урадзе пасады міністраў упершыню прыпалі сынам чыноўнікаў
Foto: /MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA.

Упершыню пасаду ў расейскім урадзе перадалі ў спадчыну. Міністрам сельскай гаспадаркі стаў сын сакратара Рады Бясьпекі. Гэта новая зьява для расейскай сыстэмы ўлады.

Сёлета Ўладзімір Пуцін зусім чакана стаў у чарговы раз прэзыдэнтам Расеі. Крыху менш чакана, бо многія ў Расеі спадзяваліся адстаўкі Мядзьведзева, але Пуцін вырашыў пакінуць прэм’ерам былога прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева. Нечаканасьці пачаліся пасьля абвяшчэньня новага складу ўраду. Іх не было шмат, але тыя, што былі маюць вельмі цікавы характар. Так бы мовіць яны вызначаюць трэнд.

Адна з нечаканасьцяў – упершыню ў гісторыі сучаснай Расеі пасаду міністра атрымаў сын высокапастаўленага ды ўплывовага чыноўніка. Міністрам сельскай гаспадаркі стаў Дзьмітры Патрушаў – сын сакратара Рады бясьпекі Расеі Мікалая Патрушава. Яшчэ больш цікава той факт, што ў міністэрскае крэсла сын сілавіка перасеў з пасады дырэктара дзяржаўнага Россельхозбанку, які займаецца стратэгічнымі інвэстыцыямі ў нацыянальныя праекты аграрнага комплексу. За апошнія два гады памер крэдытнага партфэля банка значна перавысіў капітал установы, ідзецца пра разрыў ад 700 мільярдаў да трыльёна рублёў. Больш дакладна даведацца не магчыма, бо нядаўна ФСБ засакрэціла гэтыя дадзеныя.

Калі дадаць, што міністрам надзвычайных сытуацый у Расеі стаў былы ахоўнік Пуціна, а за вайсковыя апэрацыі за мяжой адказвае ягоны асабісты повар, а на высокіх пасада ў дзяржаўных канцэрнах засядаюць дзеці кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, ФСБ, праглядаецца пэўная тэндэнцыя ў расейскай палітыцы. Некаторыя аглядальнікі загаварылі пра вяртаньне ў фэадалізм сучаснай расейскай сыстэмы ўлады.

Дадзеную тэму мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт