Logo Polskiego Radia
Print

Талін вітае польскі Рэйс Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2018 18:52
Сёлета Польшча адзначае стагодзьдзе адраджэньня сваёй незалежнасьці.
Foto: http://pl2018.org/

З гэтай нагоды Польскі нацыянальны фонд ладзіць Рэйс незалежнасьці. Ветразьнік «Дар моладзі» з 1000 чалавек на борце праплыве вакол сьвету. Карабель будзе спыняцца ў 22 партах. Першым прыпынкам на шляху карабля стаў Талін.

У рамках адзначэньня стагодзьдзя незалежнасьці з Гданьскага порта выплыў на днях ветразьнік «Дар моладзі». Каманда ў складзе 1000 чалавек: студэнтаў марскіх вучэльняў у Польшчы ды ляўрэатаў агульнанацыянальных алімпіяд праплывуць вакол сьвету, заходзячы па дарозе ў парты ў розных краінах, дзе адбудуцца сустрэчы з польскай дыяспарай. Агулам заплянавана наведаць 22 парты, у тым ліку ўзяць удзел у Сусьветных днях моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019-га году.

Праект фінансуе Польскі нацыянальны фонд, ён каштуе блізу 21 мільёна злотых.

Карабель «Дар моладзі» правядзе ў падарожжы 10 месяцаў. 4 дні таму ён выплыў з порта ў Гдыні пасьля ўрачыстай цырымоніі разьвітаньня.

Свае найлепшыя пажаданьні капітану й камандзе карабля прыслаў польскі прэзыдэнт Анджэ Дуда. Камандзе і сабраным гасьцяў іх зачытала кіраўніца прэзыдэнцкай канцылярыі Ганна Шыманьска:

Ганна Шыманьска: Няхай вам заўсёды спрыяюць спадарожныя вятры, няхай ніколі ня будзе бракаваць вам вады пад кілем.

Асабіста прыехаў павіншаваць каманду кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі:

Матэвуш Маравецкі: Я Вам жадаю, каб вы набралі моцы, сілы духа, веру ў моцную ды прыгажэючую Польшчу.

Сабраныя на пірсе ў Гдыні былі моцна ўражаная прыгажосьцю працэдуры выхад карабля ў мора.

Жанчына: Мы пад вялізарным уражаньнем гэта гістарычны момант, справа незалежнасьці мае вялізарнае значэньне.

Рэйс карабля ня толькі ўшаноўвае польскую гісторыі, але выконвае важную функцыю: рэклямы й прасоўваньня пазытыўнага вобраза Польшчы ў сьвеце. Гаворыць Анна Москва з міністэрства марскіх спраў ды навігацыі.

Анна Масква: Моладзь, маладзёны з Польшчы будуць рэклямаваць Польшчу, заходзячы ў парты ў розных краінах. Гэта таксама будзе нагода, каб сустрэцца з польскай дыяспарай, з палякамі, што жывуць за мяжой. У праграме ёсьць і эканамічны момант. Кожная краіна, гаспадар порту, зацікаўленая ў паглыбленьні сувязяў, у кожным порце таму ладзяцца дадатковыя мерапрыемствы. Мы перакананыя, што моладзь у якасьці амбасадараў Польшчы – гэта найлепшая візытка ды форма прасоўваньня Польшчы ў гэтым важным годзе.

У чацьвер падвечар «Дар моладзі» завітаў у Талін. Сталіца Эстоніі – гэта першы порт, які наведае польскі ветразьнік у рамках рэйсу вакол сьвету. Каманда сустрэнецца з польскай дыяспарай, распавядае карэспандэнтка Польскага радыё ў Эстоніі. Агнешка Дражкевіч.

Агнешка Дронжкевіч: Сёньняшні заход «Дара моладзі» ў Талін быў сьціплы. Пасьля кароткай вітальнай працэдуры з удзелам польскіх дыпляматаў каманда карабля будзе адпачываць, каб набрацца сіл перад пятніцай. У гэты дзень у эстонскай сталіцы адбудзецца «Дзень Польшчы». У парку ля плошчы Свабоды адбудзецца канцэрт музычнага ансамбля Войска польскага. Таксама эстонцы пабачаць выступ рэпрэзэнтацыйнай роты польскай арміі. З камандай карабля сустрэнецца міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Эстоніі. Разьвітаньня з караблём адбудзецца ў суботу ў талінскім порце. З Эстоніі парусьнік паплыве ў Капэнгаген. Агулам карабель наведае 22 партовыя гарады ў 18 краінах.

Караблю засталося наведаць 21 пот. У Польшчу ён вернецца праз 10 месяцаў.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт