Logo Polskiego Radia
Print

Пачало дзейнічаць распараджэньне ЭЗ пра ахову пэрсанальных дадзеных

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.05.2018 13:17
Цяпер дадзеныя кліентаў розных фірмаў будуць лепш ахоўвацца.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

RODO – гэтыя чатыры літары ўжо здаўна не даюць спаць некаторым прадпрымальнікам, чыноўнікам, грамадзкім дзеячам, а нават біскупам. Абрэвіятура азначае «Распараджэньне аб ахове пэрсанальных дадзеных», якое датычыць усіх устаноў, што маюць нейкае дачыненьне да чужых дадзеных. RODO пачало дзейнічае 25 траўня. Ужо нейкі час таму фірмы пачалі высылаць кліентам інфармацыю, што яны ў кожны момант могуць патрабаваць сьцерці іх дадзеныя ў базе дадзеных, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю – колькі часу дадзеныя знаходзяцца ў базе, якім чынам фірма іх атрымала і з якой мэтай імі карыстаецца – піша «Gazeta Wyborcza».

Кліент павінен выразіць згоду на тое, каб прадпрыемства або іншая ўстанова карысталася яго дадзенымі. Таму паштовыя скрынкі ўсіх палякаў цяпер засыпаныя лістамі з просьбай выразіць згоду. Некаторыя фірмы прапануюць нават невялікія бонусы тым, хто дасьць сваю згоду, напрыклад, адна з кампаній, якія аказваюць паслугі таксі, дае 20 злотых скідкі на праезд.

Здараюцца і такія прадпрымальнікі, якія не ўпэўненыя, ці атрымалі дадзеныя кліентаў легальным спосабам або ведаюць, што іх купілі. Яны таксама высылаюць мэйлы, але калі хтосьці не адкажа, то хутчэй за ўсё дадзеных пазбудуцца, баючыся штрафаў, – адзначае доктар юрыдычных навук Павал Літвіньскі. А штрафы вельмі балючыя. За сур’ёзнае парушэньне законаў (выцек пэрсанальных дадзеных) чыноўнікі могуць накласьці штраф у памеры нават 20 млн. эўра або 4% гадавога абарачэньня фірмы.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт